Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Літва зацікаўленая ў размяшчэнні сістэм ПРА
12:26, 30/05/2007

Літва зацікаўленая ў размяшчэнні на сваёй тэрыторыі проціракетных сістэм па ўзору Польшчы і Чэхіі, заявіў міністр абароны гэтай краіны Юозас Алкас на прэс-канферэнцыі па выніках візіту ў Кішынёў, паведамляе “Інтэрфакс”. "Гэтыя сістэмы патрэбныя нашай краіне. Ёсць пагроза, што праз некалькі гадоў у нестабільных краінах знойдуцца тэхнічныя магчымасці для атакі. Свет павінен стрымаць гэты працэс. Адным з рашэнняў з`яўляецца проціракетная сістэма, прапанаваная НАТА. Такім чынам, мы хацелі б засцерагчы атамную электрастанцыю, якую плануюць пабудаваць у нашай краіне", – сказаў міністр.

Ён не пагадзіўся з меркаваннем, што ўсталяванне проціракетных сістэм ва Усходняй Еўропе накіраванае супраць Расеі і з`яўляецца крокам да новай халоднай вайны.

Ю.Алексас таксама заявіў, што "малдоўскія вайскоўцы могуць далучыцца да міратворчай місіі НАТА ў Аўганістане". Па яго словах, літоўскі вайсковы кантынгент у гэтай краіне займаецца аднаўленнем правінцый, пацярпеўшых падчас баявых дзеянняў, іншымі гуманітарнымі пытаннямі.

У сваю чаргу, міністр абароны Малдовы Валеры Плешка падкрэсліў, што яго краіна супрацоўнічае з НАТА пры прытрымліванні замацаванага ў яе Канстытуцыі статусу нейтралітэту. "Цяпер наша супрацоўніцтва здзяйсняецца ў рамках Індывідуальнага плану партнёрства Малдова–НАТА (IPAP), адна з асноўных мэт якога – мадэрнізацыя гэтага сектара, а таксама падвышэнне здольнасці адказваць на новыя рызыкі і пагрозы", – сказаў В.Плешка.

"Неабходна і надалей умацоўваць дыялог і супрацоўніцтва Малдовы з краінамі НАТА, каб набыць неабходны досвед для рэфармавання Нацыянальнага войска згодна з міжнароднымі стандартамі", – сказаў В.Плешка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: дорого строительные бытовки купить
присмотр за ребенком: радионяня, цировые и аналоговые
Интернет магазин ноутбуки acer
arx fatalis как открыть потайную кнопку напротив комнаты где спит гоблин