Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка пакрыўдзіўся на Маскву
09:51, 30/05/2007

Учора Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг сенсацыйных заяў. Выступаючы перад дэлегацыяй Сібірскай федэральнай акругі на чале з губернатарам Краснаярскага краю Аляксандрам Хлапоніным, ён заявіў пра тое, што “сёння фактычна дэнансуецца дамова аб стварэнні “саюзнай дзяржавы”. У доказ гэтага тэзіса ён прывёў сітуацыю з пастаўкамі беларускага мяса і цукру ў Расею і пастаўкамі расейскай нафты і газу ў Беларусь. Чаму, пытаецца беларускі кіраўнік, “Расея закупляе цукар у кагосьці і блакуе пастаўкі беларускага цукру, у той час як было абяцанае закупляць бураковы цукар?” Не задавальняе яго і становішча з пастаўкамі беларускага мяса ў Расею, аб`ёмы якіх таксама скарачаюцца. “Ці бачыце, мы не тое мяса пастаўляем!” – абураецца ён.

Не абышлося ў выступе беларускага кіраўніка і без напаміну пра нафтагазавы крызіс. “Выбачайце, калі нашы сябры і партнёры цягам аднаго месяца павялічваюць цану на газ прыкладна ў тры разы і ўводзяць пошліны на нафту, то гэта руйнуе ўсе нашы дамоўленасці”, – піша расейская “Независимая газета”.

Па словах Лукашэнкі, у саюзных стасунках “абсалютна нічога не залежыць ад Беларусі”. Прычынай наяўнага, на яго думку, працэсу фактычнай дэнансацыі “саюзнай” дамовы з`яўляецца пазіцыя Масквы. У той самы час ён заявіў: “Мы гатовыя не проста да дыялогу, а да самых сур`ёзных стасункаў з Расеяй. Але мы хочам пэўна ведаць, чаго хоча Расея ад Беларусі, якія прычыны той або іншай прапановы, напрыклад, па адзінай валюце”. Беларускі кіраўнік нагадаў, што ён выступае за ўвядзенне адзінай валюты “саюзнай дзяржавы”, але супраць таго, каб ёю станавіўся расейскі рубель. Фактычна гэта азначала бы, што Беларусь становіцца часткай Расейскай Федэрацыі. Але на гэта не пойдзе не толькі ён, але і большая частка беларускага грамадства. Між іншым, у гэтым пытанні Лукашэнку падтрымала нават непрымірымая беларуская апазіцыя. Нагадаем, што ў свой час ён прапанаваў еўрапейскі варыянт інтэграцыі, калі дзяржавы, якія ўваходзяць у саюз, захоўваюць раўнапраўныя стасункі незалежна ад іх памераў і эканамічнага патэнцыялу, а агульнымі грашыма, каб не ўшчамляць нацыянальныя пачуцці ніводнай з краін, становіцца нейкая новая валюта. Як мы памятаем, расейскі прэзідэнт адказаў на гэта словамі пра неабходнасць “аддзяліць мух ад катлет”. Прычым хто або што ў той сітуацыі з`яўлялася мухамі, а хто або што катлетамі, так і засталося за кадрам.

Учора Лукашэнка расставіў усе кропкі над i. “Нават калі найбагацейшыя амерыканцы прапануюць нам стаць 51-м або 55-м штатам, то мы ніколі на гэта не пойдзем, – растлумачыў ён. – Мы не хочам ні ў склад Польшчы, ні ў склад Літвы, мы не ўвойдзем у склад Расейскай Федэрацыі. Гэта не трэба, і гэта нават шкодна, і, калі хочаце, гэта прывядзе да новай Чачэніі на захадзе Расеі”. Адначасова ён адхіліў абвінавачванні ў тым, што Беларусь “здрадзіла інтарэсам расейцаў, паварочваючыся да Захаду. “Чаму Расея дазваляе сабе такую раскошу – весці гутарку з амерыканцамі, абдымацца, цалавацца з НАТА... але ўсіх ліхаманіць, калі мы пачынаем весці дыялог і гандляваць з Захадам?” – адзначыў ён. Сапраўды, чаму?

Урэшце, Беларусь суверэнная дзяржава, сябра ААН і мае на гэта права. Назіральнікам жа застаецца толькі варажыць, чым быў выкліканы паток такіх адкрыццяў кіраўніка Беларусі. Магчыма, Аляксандру Лукашэнку ўжо вядома, што “саюзную” дамову не рэанімаваць.

Фота "Коммерсант"

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: