Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў заклікае урад выканаць рэкамендацыі МАП
10:53, 30/05/2007

Кіраўніцтва Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) заклікае ўрад Беларусі “праявіць сапраўдную палітычную волю, сапраўдную адказнасць” і выканаць рэкамендацыі Міжнароднай арганізацыі працы. Адпаведная заява прынятая 29 траўня Радай БКДП і прымеркаваная да даты уступлення ў сілу рашэння Еўракамісіі аб пазбаўленні Беларусі гандлёвых прэферэнцый – 21 чэрвеня, паведамляе БелаПАН.

“Лёс прэферэнцый для Беларусі не вырашаецца раз і назаўжды 21 чэрвеня, – адзначаецца ў заяве. – Не позна змяніць у спрыяльную для ўсіх зацікаўленых (а БКДП быў, ёсць і застаецца зацікаўленым у захаванні для краіны прэферэнцый) сітуацыю і пасля таго, як рашэнне Еўразвяза ўступіць у сілу”.

На думку Рады БКДП, прычынай таго, што ЕЗ прагаласаваў за пазбаўленне Беларусі прэферэнцый, сталі “грубейшыя парушэнні правоў незалежных прафсаюзаў і сістэматычнае ігнараванне ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў”. "Такім чынам, рэжым, яго палітыка і тыя, хто здзяйсняюць яе, апынуцца сапраўднымі вінаватымі нанясення краіне эканамічнай шкоды, калі прэферэнцыі будуць адкліканыя. Менавіта яны павінны будуць за гэта адказаць перад народам", – гаворыцца ў заяве.

"Апафеозам афіцыйнай беларускай палітыкі і прапаганды, – адзначае Рада БКДП, – стала шумная кампанія супраць пазбаўлення краіны прэферэнцый, арганізаваная кіраўніцтвам ФПБ. І гэта на фоне таго, што беларускі ўрад прыкладае сапраўды тытанічныя высілкі ў імкненні ўпэўніць і МАП, і краіны аб`яднанай Еўропы ў тым, што рэкамендацыі МАП выконваюцца або ўжо выкананыя".

"Аднаўленне правоў прафсаюзаў патрабуе значна меншага часу і меншых высілкаў, чым урад іх затрачвае для таго, каб намаляваць працэс выканання рэкамендацый МАП, — гаворыцца ў дакуменце. – Калі будуць выяўляцца пазітыўныя перамены ў пазіцыі ўлад, то БКДП гатовы зрабіць адэкватны адказны крок і самастойна ініцыяваць вяртанне ў краіну прэферэнцый яшчэ да канца гэтага года".

У той самы час кіраўніцтва кангрэса папярэджвае: "Калі пасля ўступлення ў сілу рашэння Еўразвяза пра адкліканне прэферэнцый супраць незалежнага прафсаюзнага руху разгорнецца кампанія хлусні, дыскрэдытацыі, пагроз і пераследу, то БКДП пакідае за сабою права звярнуцца з заклікам да ўсіх замежных нацыянальных прафцэнтраў, міжнародных прафаб`яднанняў выявіць салідарнасць і ўжыць розныя меры ўздзеяння на рэжым. Аж да абвяшчэння рознага роду байкотаў, у тым ліку і эканамічнага характару".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: