Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сёння – восьмая гадавая трагедыі на Нямізе
12:50, 30/05/2007

Сёння – восьмая гадавіна трагедыі ў падземным пераходзе станцыі метро "Няміга". Трагедыя адбылася 30 траўня 1999 года. У той вечар больш за дзве тысяч чалавек – у асноўным, моладзь ва ўзросце да 18 гадоў – вярталіся з свята піва пасля канцэрту, які праходзіў каля Палаца спорту. Хаваючыся ад раптоўнага дажджу і навальніцы, паток людзей накіраваўся да самай блізкай станцыі метро. Узнікла ціскатня, паніка, па людзях, якія ўпалі, праходзілі іншыя, якіх нёс некантраляваны натоўп.

Па словах відавочцаў, усё цягнулася не больш як 10 хвілін. У выніку ціскатні загінулі 54 чалавекі, прычынай смерці большасці з іх стала асфіксія. Каля ста чалавек былі шпіталяваныя з рознымі траўмамі.

Па факце здарэння была ўзбуджаная крымінальная справа, аднак вінаватых не знайшлі. Па версіі ўлад, прычынай стаў трагічны збег акалічнасцяў. Сваякі загінуўшых неаднаразова падавалі ў суды пазовы на гарадскія ўлады, міліцыю, піўзавод "Аліварыя", радыёстанцыю "Мір" і ТАА "Клас-клуб ДК", якія ў той дзень адказвалі за арганізацыю і забеспячэнне парадку на масавым мерапрыемстве – свяце піва. Аднак пазовы былі адхіленыя судамі розных інстанцый.

Менчукі памятаюць пра трагічную дату. Штогод 30 траўня да падножкі помніка, усталяванага на месцы трагедыі, прыносяцца жывыя кветкі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: