Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Падпісанае пагадненне з Расеяй аб транзіце тавараў
09:53, 30/05/2007

Аляксандр Лукашэнка ў аўторак сваім указам ухваліў у якасці падставы для правядзення перамоваў праект міжурадавага пагаднення з Расейскай Федэрацыяй аб транзіце тавараў, якія перамяшчаюцца паміж мытнымі органамі дзвюх дзяржаў, паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

"Заключэнне пагаднення будзе спрыяць далейшаму павелічэнню транзітных патокаў, якія ідуць у Расейскую Федэрацыю праз тэрыторыю Беларусі, стварэнню належнай прававой базы функцыянавання беларуска-расейскай транзітнай сістэмы", – заявілі ў прэс-службе.

Там паведамілі, што дакументам усталёўваецца парадак выдачы дазволаў на транзіт тавараў, якія выдаюцца мытнымі органамі, парадак вызначэння месца і тэрміна дастаўкі тавараў, у дачыненні якіх аформленыя дазволы на іх транзіт", – адзначылі ў прэс-службе. Пры гэтым, удакладнілі там, прадугледжана, што юрыдычныя асобы, якія з`яўляюцца мытнымі перавознікамі, могуць перавозіць транзітам тавары пад мытным кантролем без мытнага суправаджэння і забеспячэння выплаты мытных плацяжоў.

"У праекце пагаднення комплексна рэгламентаваныя пытанні, звязаныя з забеспячэннем выплаты мытных плацяжоў і спагнаннем мытнай запазычанасці ў бюджэты бакоў, якія дамаўляюцца", – паінфармавалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, праектам пагаднення прадугледжаны абмен інфармацыяй аб таварах, што перамяшчаюцца транзітам паміж мытнымі органамі дзвюх краін, выдадзеных дазволах на транзіт, завяршэнні транзіту, дакументах, якія пацвярджаюць прыняцце выплаты мытных плацяжоў, выяўленых мытных правапарушэннях, грашовых сродках і іншымі звестках.

Паўнамоцтвы на правядзенне перамоваў і падпісанне пагаднення прадстаўленыя старшыне Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандру Шпілеўскаму.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: