|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Ці падтрымаюць улады Еўрапейскі Марш? 17:23, 30/05/2007
– Як вы ацэньваеце Кангрэс дэмсілаў? – Нічога нечаканага не адбылося. Кангрэс быў абсалютна не патрэбны на дадзеным этапе і не цікавы большасці беларусаў. Вынікам кангрэса стала стварэнне невялікай партыйнай кааліцыі з вялікімі ўнутранымі праблемамі. Тым не менш, хочацца спадзявацца, што партыйныя лідэры здолеюць забяспечыць удзел сябраў сваіх партый у агульнадэмакратычных дзеяннях, у прыватнасці, у рэалізацыі прынятай стратэгіі дыялогу. – Французская газета “Монд” надрукавала артыкул, у якім сцвярджае, што беларуская апазіцыя раскалолася: партыйныя лідэры вырашылі ісці на дыялог з уладай, а Мілінкевіч заяўляе, што сітуацыю трэба змяняць з дапамогай масавых акцый пратэсту. – Было б вельмі добра, каб кіраўнікі партый сапраўды прытрымліваліся прынятай імі стратэгіі, а Мілінкевіч заняўся арганізацыяй масавых акцый. Тады ніякіх супярэчнасцяў не ўзнікла б. Нам неабходны ўнутрыбеларускі дыялог і нам важная масавая падтрымка такога дыялогу, у тым ліку і на вуліцы. – У Беларусі пачынаюць выходзіць на свабоду палітвязні. Кажуць, што ўлада гандлюецца з Захадам… Ці магчымыя ў Беларусі сапраўдныя дэмакратычныя перамены? – Нельга не прымячаць тых крокаў, якія робяць улады па паступовым памяншэнні палітычных рэпрэсій. Безумоўна, гэта выкліканае ціскам, найперш, эканамічнай сітуацыяй. Але, тым не менш, гэта крокі ў правільным кірунку. Дэмакратычныя сілы заўважаюць такія сігналы. Сёння склаўся ўнікальны момант: улады заяўляюць пра жаданне наладзіць стасункі з Еўропай. Большасць дэмакратычных сілаў настроеныя па праеўрапейску. Значыць, ёсць магчымасць вызначыцца з выбарам будучыні для Беларусі. Хопіць вынаходзіць ровар. Геапалітыка дыктуе пэўныя параметры развіцця Беларусі. Ні ў складзе Расеі, ні з Іранам, ні з Венесуэлай шчасця мы не здолеем знайсці. Фантастычныя мадэлі асобных стасункаў Беларусі з астатнім светам асуджаныя на правал. Трэба проста прыняць існаванне ў Еўропе правіла ўзаемаадносінаў і пачынаць іх прытрымлівацца. Мы і так ужо адсталі ад усіх еўрапейскіх дзяржаў. – Якімі могуць быць наступныя крокі ў гэтым кірунку? – Сёння пашыраецца база для згуртавання беларускай эліты. Гэта можа адбыцца на аснове безумоўнага захавання правоў чалавека і еўрапейскага выбару для беларускага народа. Ужо ў гэтую восень, у кастрычніку, дэмакратычныя сілы плануюць правядзенне Еўрапейскага Марша – акцыі, якая прадэманструе жаданне беларусаў жыць у адзінай Еўропе. З гэтай нагоды ўжо прайшлі перамовы з шэрагам партый і грамадскіх арганізацый. Улады, якія апошнім часам гавораць пра важнасць еўрапейскага выбару для беларускай эканомікі, маглі б падтрымаць правядзенне Марша.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|