Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Дзярждуме Расеі заявы Лукашэнкі назвалі неканструктыўнымі 10:10, 30/05/2007
У Дзярждуме Расеі называюць “неканструктыўнымі” заявы Аляксандра Лукашэнкі пра стварэнне Расеяй складанасцяў у двухбаковых узаемаадносінах і дэнансацыі Дамовы аб стварэнні “саюзнай дзяржавы”. “Гэта проста смешна і неканструктыўна”, – так у гутарцы з ІТАР-ТАСС пракаментаваў інтэрв`ю Лукашэнкі першы намеснік старшыні думскага камітэта па міжнародных справах Леанід Слуцкі. Ён назваў такія выказванні спробай “перавярнуць усё з ног на галаву” і сысці ад кампрамісу.
“Расею хочуць абвінаваціць у тым, у чым па сутнасці вінаватыя яе партнёры. Масква, насупраць, гатовая да ўзаемнай інтэграцыі”, – падкрэсліў Слуцкі. З ім цалкам згодны і першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па справах СНД і сувязях з суайчыннікамі Ахмед Білалаў. “Расея заўсёды вяла курс на максімальную інтэграцыю і пабудову “саюзнай дзяржавы” з Беларуссю”, – нагадаў ён. Цягам працяглага перыяду часу, тлумачыць дэпутат, распрацоўваўся комплекс мераў, накіраваных на збліжэнне эканамічных сістэм краін, але яны не сустракалі належнага водгуку ў беларусаў.
“На словах беларускія партнёры заўсёды горача падтрымлівалі актыўныя інтэграцыйныя працэсы, на справе ж гэтыя працэсы ўгразалі ў бюракратычных узгадненнях у Менску”, – наракае Білалаў. Разам з тым, не гледзячы на выбрыкі беларускага кіраўніка і адсутнасць рэальных зрухаў у пытанні інтэграцыі, мяркуе А.Білалаў, Расея, як і раней, лічыць, што адзіная “саюзная дзяржава” адказвае агульным імкненням і інтарэсам.