Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Выдатнаму дзеячу беларускай дыяспары ў ЗША Вітаўту Кіпелю споўнілася 80 гадоў. Усе мінулыя гады свайго жыцьця спадар Вітаўт прысьвяціў служэньню Бацькаўшчыне, беларускаму адраджэньню ды абароне беларускіх нацыянальных інтарэсаў у замежжы.
Выдатны навуковец і нястомны грамадзкі дзяяч, усімі сваімі сіламі, энэргіяй ды ведамі ён рупліва працуе, каб вяртаць беларусам на Радзіме ды ў сьвеце нашую гістарычную ды літаратурную спадчыну. Немагчыма пераацаніць значэньне асобы спадара Вітаўта для працы Беларускага інстытута навукі да мастацтва ў Нью-Ёрку, аднаго з найбольш паважных навуковых і дасьледніцкіх цэнтраў беларусаў замежжа, які ён узначальвае ўжо шмат гадоў, адзначае Партыя БНФ.
Прэс-цэнтр Хартыі’97 далучаецца да віньшаваньняў. Спадар Вітаўт ёсьць сапраўдным прыкладам адданасьці беларускай справе для многіх пакаленьняў беларусаў. Мы зычым Вітаўту Кіпелю моцнага здароўя, бадзёрасьці духу, доўгіх гадоў жыцьця ды яшчэ шмат зьдзяйсьненьняў на ніве беларушчыны!