Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арышт кіраўніка «Белнафтахіма» не апошні? 12:25, 31/05/2007
У мінулы аўторак у Менску супрацоўнікі камітэта дзяржбяспекі Беларусі быў затрыманы кіраўнік “Белнафтахіма” Аляксандр Бароўскі. Генеральны пракурор краіны Пётр Міклашэвіч паведаміў, што арышт Бароўскага і “шэрагу камерсантаў” адбыўся “па падазроне ў крадзяжы і за злоўжыванне службовым становішчам”, у арыштаваных “канфіскаваныя буйныя сумы грошай і каштоўнасці”. Затрыманыя знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ, у дачыненні іх узбуджаная крымінальная справа.
Міклашэвіч адмовіўся назваць агульную колькасць затрыманых, а таксама іх імёны. У цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі ад каментараў адмовіліся.
Варта адзначыць, што гэта першы выпадак арышту ў краіне гэткага высокапастаўленага бізнэсмэна. Бароўскаму 55 гадоў, ён быў прызначаны старшынёй "Белнафтахіма" ў студзені 2006 года, а да гэтага ўзначальваў аб`яднанне "Палімір" у Наваполацку.
У першы год сваёй працы ў якасці кіраўніка "Белнафтахіма" Бароўскі меў намер прыцягнуць у галіну інвестыцыі на суму каля 5 млрд даляраў. Ён не браў удзелу ў перамовах з Расеяй па ўвядзенні новых мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а пазней крытыкаваў дасягнутыя дамоўленасці.
Акрамя таго, ён выступаў супраць канфіскацыі ў беларускіх заводаў мільёнаў даляраў у фонд нацыянальнага развіцця.
Як мяркуюць галіновыя эксперты, хутчэй за ўсё, у "Белнафтахіма" ўзніклі праблемы з фінансаваннем або з зваротам крэдытаў.
Беларускі эканаміст і намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук лічыць тое, што адбылося вынікам "міжнаменклатурнай барацьбы". На яго думку, за арыштам Аляксандра Бароўскага можна чакаць затрымання іншых вышэйшых службоўцаў. "Сёння гаворка ўжо не ідзе пра асабістыя прыхільнасці. Сёння Лукашэнку трэба ўтрымацца ва ўладзе, паказаць, што ён добра кантралюе сітуацыю і не дапусціць разброд і хістанне ў шэрагах наменклатуры. Я думаю за выключэннем двух, трох чалавек усе астатнія могуць апынуцца ў турме", – заявіў намеснік кіраўніка апазіцыйнай партыі.
Хто стане пераемнікам Бароўскага, пакуль не зразумела. Паводле дадзеных "Інтэрфакса", выканаўцай абавязкаў старшыні канцэрна, хутчэй за ўсё, будзе прызначаны адзін з двух яго намеснікаў Міхаіл Асіпенка ці Уладзімір Воўкаў.