Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У вайскоўцаў забяруць бясплатныя лекі 11:52, 31/05/2007
У ваенна-медыцынскіх установах Беларусі застаецца бясплатнае абслугоўванне вайскоўцаў. Разам з тым для іх адмяняецца права на бясплатнае атрыманне лекаў. Пра гэта паведаміў у інтэрв`ю карэспандэнту БелТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі “палаты прадстаўнікоў” па нацыянальнай бяспецы Віктар Гумінскі.
Для вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы ў асноўным усе сацыяльныя гарантыі захаваныя, у тым ліку і праезд у гарадскім транспарце без аплаты. Ліквідаваная толькі адна льгота: іх бацькі пазбаўляюцца права бясплатна адпраўляць сваім сынам, якія служаць у войску, пасылкі, лісты.
"Што тычыцца асоб старэйшага і вышэйшага афіцэрскага саставу, звольненых з ваеннай службы па ўзросце, па стане здароўя, па скарачэнні штата, або па хваробе, якія маюць выслугу 20 гадоў і больш, то яны змогуць па-ранейшаму карыстацца бясплатнымі паслугамі ў ваенна-медыцынскіх установах. Аднак ім не будуць падавацца бясплатныя лекі і пратэзаванне", – канстатаваў суразмоўца.
Усе ільготы для ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны застаюцца, але распаўсюджвацца яны будуць толькі на саміх удзельнікаў – тых, хто непасрэдна ваяваў, а не на іх сваякоў, як па цяперашнім законе. Віктар Гумінскі дадаў, што не скарачаецца таксама пералік ільгот для тых воінаў-аўганцаў, якія маюць раненні, калецтва.
Для былых вязняў канцлагераў і непаўналетніх вязняў амаль усе льготы адмяняюцца. Застаецца толькі забеспячэнне санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення на ўмовах частковай аплаты ў залежнасці ад прыбытку, які яны атрымліваюць.