Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жыльлё пад Менскам даражэе сьледам за сталічным
12:12, 31/05/2007

У красавіку попыт на прыватнае жыльлё ў найбліжэйшым прыгарадзе сталіцы вырас на 25%. Спэцыялісты тлумачаць гэта ростам коштаў на менскія кватэры і агучанымі ў сакавіку плянамі далучэньня Менскага раёну да Менска.

Менская рыэлтарская фірма «Твая сталіца-кансалт» распачала маніторынг прыватнага жыльлёвага рынку Менскага раёну. Для паўнавартаснай ацэнкі структуры прапановы, дынамікі попыту і коштаў былі вылучаныя тры ўмоўныя зоны раёну. Першая зона сягае 15 км ад менскай кальцавой дарогі, другая — ад 15 да 30 і трэцяя — далей за 30 км ад рысаў гораду. Кошт прапановы аднаго квадратнага мэтру ў вызначаных зонах адрозьніваецца прыкладна на $200: у другой зоне ён на $200 таньней за кошт 1 кв.м. у першай і даражэй на гэтую ж суму, чым у трэцяй зоне, паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на газэту “Белорусы и рынок”.

У 15-ці кілямэтровай зоне былі вызначаныя 7 кантрольных паселішчаў, найбольш папулярных сярод патэнцыйных пакупнікоў. Гэта Бараўляны, Валяр’янава, Драздова, Ждановічы, Калодзішчы, Мар’яліва, Тарасава. У гэтых паселішчах сканцэнтраваныя 47‑55% аб’ектаў, выстаўленых на продаж у першым квартале бягучага году. Лідэрамі сярод гэтай сямёркі зьяўляюцца Бараўляны, Ждановічы і Калодзішчы, што тлумачыцца іх месцазнаходжаньнем і ступеньню разьвіцьця транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры. На іх долу прыходзіцца каля 60% усяго аб’ёму аналізаванай прапановы.

Экспэрты адзначаюць таксама залежнасьць кошту прапановы ад напрамку ў прыгарадзе Менску: найбольш дынамічна расьце кошт індывідуальнага жыльля ў Маскоўскім кірунку — тут кошт квадратнага мэтру вырас на 43% ($939), другім ідзе Маладзечанскі напрамак — на 23% ($660), далей Ракаўскі — на 16% ($726) і наймарудней даражэе жыльлё ў кірунку Лагойску — усяго на 0,6% ($722).

Паводле прагнозу экспэртаў бліжэйшыя тры-чатыры месяцы найбольш актыўны рост коштаў будзе назірацца менавіта ў 15‑ці кілямэтровай зоне. Потым, па меры насычэньня рынку, рост коштаў а прыватнае жыльлё распаўсюдзіцца на 30-ці кілямэтровую зону.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: