Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кіраўнік «Белнафтахіма» пацярпеў за расейскую нафту
09:51, 31/05/2007

У Беларусі ўпершыню з моманту абрання Аляксандра Лукашэнкі на трэці тэрмін быў узяты пад варту службоўца рангу міністра – старшыня дзяржканцэрну "Белнафтахім" Аляксандр Бароўскі. Пракуратура падазрае яго ў крадзяжы, не выдаючы сум і сутнасці прэтэнзій. Аднак, як піша сёння расейскі “Коммерсант”, вядома, што спадар Бароўскі актыўна крытыкаваў зацверджаныя на пачатку года ўмовы пастаўкі ў Беларусь расейскай нафты.

Кіраўнік "Белнафтахіма" Аляксандр Бароўскі быў затрыманы ў аўторак у Менску супрацоўнікамі камітэта дзяржбяспекі (КДБ) Беларусі. Генпракурор краіны Пётр Міклашэвіч паведаміў, што арышт спадара Бароўскага і "шэрагу камерсантаў" адбыўся "па падазроне у крадзяжы і злоўжыванні службовым становішчам". Затрыманыя знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ, у іх дачыненні ўзбуджаная крымінальная справа.

Першы намеснік старшыні КДБ Беларусі Васіль Дземянцей адмовіўся ўдакладніць сутнасць прэтэнзій да кіраўніка "Белнафтахіма". Гэта першы выпадак арышту ў краіне гэткага высокапастаўленага бізнэсмэна.

Аляксандр Бароўскі узначальваў ААТ "Белшына" і ААТ "Палімір", а старшынёй "Белнафтахіма" стаў у снежні 2005 года. Канцэрн забяспечвае больш за палову экспартных паступленняў у Беларусь. Працуюць прадпрыемствы "Белнафтахіма" на расейскай нафце.

У першы год сваёй працы ў якасці кіраўніка "Белнафтахіма" спадар Бароўскі збіраўся прыцягнуць у галіну $5 млрд. Аднак ён не ўдзельнічаў у перамовах з Расеяй на пачатку гэтага года па ўвядзенні новых мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты і дазволіў сабе крытыку дасягнутых вынікаў. Месяц таму спадар Бароўскі заявіў: "Калі Расея прапанавала падзяліць мытную пошліну на нафтапрадукты, на перамовы паехала камісія не таго ўзроўню, у выніку мы атрымалі нечакана ў снежні мытную пошліну 180 даляраў. Нам не далі ў снежні завезці нафту". Запіс гэтага выступу патрапіў ў Інтэрнэт.

Крытыкуючы пагадненне з Расеяй, спадар Бароўскі спрабаваў апраўдаць няўдачы нафтахімічных прадпрыемстваў Беларусі. У студзені–сакавіку перапрацоўка нафты ў Беларусі скарацілася да 92,45% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года, і прэм`ер-міністр краіны Сяргей Сідорскі ставіў гэта ў віну кіраўніцтву "Белнафтахіма". Кіраўнік канцэрна спрабаваў прымусіць заводы закупляць нафту самастойна (расейскія нафтавікі адмовіліся ад працы па давальніцкай схеме), а яны былі змушаныя прыцягваць на гэта крэдыты.

Як лічаць галіновыя эксперты, хутчэй за ўсё, у выніку ў "Белнафтахіма" ўзніклі праблемы з фінансаваннем альбо з зваротам крэдытаў, якія ў выніку і апынуліся крытычнымі для спадара Бароўскага.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Ищете смеси unis ? Заходите сюда.
Занят строительством? Техническая литература студентам