Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Супраца з КДБ каштуе 300 тысячаў рублёў
10:27, 31/05/2007

Менавіта такую суму прадстаўнік камітэту прапанаваў рэдактару газэты "Бум" Станіславу Кавалеўскаму за інфармацыю пра магілёўскую апазыцыю.

Супраца не атрымалася, бо Кавалеўскі ацаніў сваю мяркуемую дапамогу спэцслужбам у большую суму. Ён папрасіў паўтары-дзьве тысячы даляраў у месяц і запіс у працоўнай кніжцы, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Паводле Станіслава Кавалеўскага, размову людзі ў цывільным адразу пачалі з пагрозаў. Яны нават не прадстаўляліся, бо, напэўне, палічылі, што рэдактар газэты іх і так ведае. Затое паабяцалі, што калі Кавалеўскі не перастане актыўнічаць, яго выключаць з Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе вучыцца на першым курсе гістфаку. Па меркаваньні супрацоўнікаў КДБ, беларускае войска менш прэстыжнае месца, бо яны абяцалі накіраваць студэнта менавіта туды.

Станіславам Кавалеўскім КДБ цікавіцца ўжо даўно. Спачатку супорацоўнікі КДБ распавядалі, што ён у міжнародным вышуку. Потым ва ўнівэрсытэце распытвалі пра замежныя паездкі. Нарэшце яго, ня без дапамогі чэкістаў, зьнялі з пасады старасты за арганізацыю акцыі пратэсту супраць адмены льготаў. А дэкан факультэту ўжо абяцаў выгнаць яго з унівэрсытэту. Пакуль застаецца адкрытым пытаньне: ці перажыве студэнт Кавалеўскі сэсыю.


камэнтароў: 2

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: