Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Летні адпачынак у Крыму падаражэе на 15% 10:10, 31/05/2007
Летні адпачынак у крымскіх здраўніцах і гасцініцах падаражэе на 15%, паведаміў старшыня Усеўкраінскай асацыяцыі турыстычных аператараў Ігар Галубаха. Па яго словах, рост цэнаў абумоўлены падвышэннем кошту энерганосьбітаў. "Цэнавыя прапановы павысяцца ў сярэднім на 10-15%", – сказаў ён.
Галубаха выказаў надзею на тое, што з падвышэннем цэнаў будзе палепшаная якасць паслуг. Акрамя таго, ён падкрэсліў, што поспех курортнага сезону залежыць не толькі ад абслуговага персаналу, але і ад усяго насельніцтва паўвыспы.
Галубаха нагадаў, што штогод улетку ў Крыму ўзнікаюць рознага роду канфлікты. Летась, напрыклад, крымскія татары ў знак пратэсту перакрывалі асноўную курортную магістраль паўвыспы – прэзідэнцкую трасу Сімферопаль–Ялта–Севастопаль.
"Прыбыткі татарскага насельніцтва Крыма сапраўды гэтак сама, як і ўкраінскага, і расейскага, і ўсіх астатніх жыхароў аўтаноміі, залежаць ад колькасці адпачываючых. Сёлета няма пакуль ніякіх пікетаў, няма войнаў і ўсяго астатняга. Крымчане пачынаюць задумвацца над тым, што мір і спакой у Крыму – галоўны залог паспяховага летняга сезону", – адзначыў ён