Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прэзідэнтам Латвіі абраны Валдзіс Затлерс
11:20, 31/05/2007

Сейм Латвіі ў чацвер падчас таемнага галасавання абраў сёмым прэзідэнтам краіны Валдзіса Затлерса (Valdis Zatlers). За яго прагаласавалі 58 дэпутатаў, супраць – 40. За другога кандыдата Айвара Эндзіньша (Aivasu Endzins) былі пададзеныя 39 галасоў, супраць яго прагаласавалі 59 парламентарыяў. Усяго ў галасаванні ўдзельнічалі 98 парламентарыяў.

На гэтую пасаду В.Затлерса высунулі чатыры партыі кіруючай кааліцыі – Народная партыя, аб`яднанне "Айчыне і свабодзе"/ДННЛ, Латвійская першая партыя/"Латвійскі шлях" (ЛПП/ЛП) і Саюз зялёных і сялян (СЗК), паведамляе “Інтэрфакс”.

Гэта адбылося пасля таго, як гэтыя партыі не здолелі дамовіцца аб вылучэнні прапанаванага Народнай партыяй Марыса Рыексцінша (Mаris Riekstins) або кандыдата ад ЛПП/ЛП Карыны Петэрсоне (Karinа Pеtersonе).

"Айчыне і свабодзе"/ДННЛ і СЗК лічылі, што ўсім кааліцыйным партыям варта дамовіцца з нагоды аднаго – беспартыйнага ці нейтральнага – кандыдата.

Кандыдатура В.Затлерса ўпершыню абмяркоўвалася за некалькі дзён да заканчэння тэрміна афіцыйнага вылучэння кандыдатаў. Хоць В.Затлерс спачатку не пагадзіўся балатавацца, у далейшым ён сваё рашэнне змяніў.

Беспартыйны В.Затлерс нарадзіўся ў 1955 годзе, жанаты, у сям`і трое дзяцей. Скончыў Рыжскі медыцынскі інстытут, з 1994 года з`яўляецца кіраўніком Шпіталя траўматалогіі і артапедыі.

Кар`еру пачынаў як траўматолаг-артапед, пазней стаў загадчыкам аддзялення траўматалогіі Рыжскага 2 шпіталя. Валодае 15-летнім міжнародным досведам прафесійнай працы ў медыцыне.

Новы кіраўнік дзяржавы ўдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Уваходзіў у Народны фронт Латвіі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: