Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Полацку адбылося пакладанне мошчаў вялебнай Ефрасінні Полацкай ў адноўленую раку
13:03, 31/05/2007

У Свята-Ефрасіньеўскім кляштары ў Полацку 5 чэрвеня адбудуцца ўрачыстасці з нагоды асвячэння саркафага і пакладання ў адноўленую раку мошчаў вялебнай Ефрасінні Полацкай. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Віцебскай праваслаўнай епархіі, 5 чэрвеня – у дзень памяці нябеснай заступніцы ў Полацку таксама будуць праведзеныя боскія літургіі і хросны ход.

Грабніца ўжо дастаўленая з Берасця і ўсталяваная ў Полацка-Глубокскай дыяцэзіі. Бачыць яе могуць толькі некаторыя святары. З 2003 года аднаўленнем ракі займаўся берасцейскі мастак Мікалай Кузьміч па блаславенні мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсея Беларусі. Грабніца з`яўляецца дакладнай копіяй той, якая знаходзілася ў Полацку на пачатку XX стагоддзі. На выраб ракі пайшло больш як 100 кг срэбра. З знешняга боку яе ўпрыгожваюць барэльефы, якія паказваюць перанясенне мошчаў святой з Іерусаліма ў Кіеў і закладку Свята-Прэабражэнскага храма. Па перыметры ракі — вінаградная лаза і арнамент з каляровай эмалі. На грабніцы напісаныя словы: "Ублажаем тя, преподобная мати наша Ефросиния, чтим святую память твою, наставница монахинь и собеседница ангелов". На верхняй накрыўцы надмагільнага помніку — пісанае аблічча вялебнай Ефрасінні Полацкай.

Даведка БелаПАН. Арыгінальная рака Ефрасінні Полацкай была вырабленая ў Маскве ў 1910 годзе мастаком Паўлам Зыкавым у выглядзе саркафага ў візантыйскім стылю XII стагоддзя. У гэтай грабніцы мошчы святой былі перанесеныя ў Полацак з Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1921 годзе, паводле пастановы камісарыята юстыцыі РСФСР, рака з мошчамі была ускрытая і вывезеная падчас кампаній па канфіскацыі царкоўных каштоўнасцяў. Па сёння месцазнаходжанне саркафага не ўсталяванае. Мошчы некаторы час экспанаваліся на атэістычнай выставе ў Маскве, а потым знаходзіліся ў краязнаўчым музеі ў Віцебску. З 1943 года мошчы вялебнай захоўваліся ў Свята-Ефрасіньеўскім манастыры ў Полацку.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: