Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускіх нафтаперапрацоўшчыкаў чакаюць новыя праблемы
10:59, 31/05/2007

Узяўшы на сябе абавязальніцтва раўняцца на расейскія экспартныя мытныя нафтапошліны, Менск павінен з 1 чэрвеня падняць іх стаўкі сінхронна з Масквой. А гэта значыць, беларускім нафтаперапрацоўшчыкам варта рыхтавацца да новых ускладненняў.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павялічыцца з 156,4 даляра за тону да 200,6 даляра. Пошліна на светлыя нафтапрадукты вырасце з 117,7 даляра да 147,5; на цёмныя — з 63,4 да 79,4 даляра за тону.

Па ацэнцы генеральнага дырэктара даследчай групы "Петрамаркет" (Расея) Якава Рудэрмана, з 1 чэрвеня і без таго няпростае становішча беларускіх НПЗ можа пагоршыцца, паведамляюць «Белорусские новости».

Па выніках працы ў красавіку ААТ "Мазырскі НПЗ" панёс страты ў памеры 5 мільёнаў даляраў ЗША. Як паведаміў ПРАЙМ-ТАСС прадстаўнік наглядальнага савета прадпрыемства, па выніках першага квартала завод атрымаў прыбытак у памеры 2,5 млн. даляраў.

"Пагаршэнне фінансавай сітуацыі Мазырскага НПЗ абумоўленае некалькімі фактарамі. Найперш, з сакавіка рэзка — у 8 разоў, да 3 млн. даляраў — павялічыліся адлічэнні ў інавацыйны фонд канцэрна "Белнафтахім". Акрамя таго, прадпрыемства пастаўляе на "Палімір" прадукцыю нафтаперапрацоўкі ў два разу ніжэй сабекошту. Нарэшце, па-ранейшаму стратнымі застаюцца пастаўкі на ўнутраны рынак: на кожнай тоне нафтапрадуктаў завод губляе каля 80 даляраў, а экспартныя пастаўкі не дазваляюць пакрыць страты", — апісаў сітуацыю суразмоўца агенцтва.

Мазырскі НПЗ у красавіку закупляў расейскую нафту па 349,69 даляры за тону. Сярэднеўзважаная цана экспартаваных нафтапрадуктаў складала 432 даляры за тону. Усяго прадпрыемства перапрацавала 936 тысяч тон нафты, у тым ліку 550 тысяч тон, закупленых за кошт уласных і крэдытных сродкаў.

У сваю чаргу, наваполацкае ААТ "Нафтан" па выніках працы ў красавіку атрымала прыбытак у памеры каля 500 тысяч даляраў. Лепшыя вынікі працы гэтага прадпрыемства тлумачацца ніжэйшымі выдаткамі пры экспарце нафтапрадуктаў (яно знаходзіцца бліжэй да партоў, чым Мазырскі НПЗ), а таксама наменклатурай экспартаванай прадукцыі: "Нафтан" пастаўляе на экспарт больш алеяў, экспартная пошліна на якія значна ніжэйшая, чым на светлыя нафтапрадукты.

Нягледзячы на значнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі на беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах, кажа Я. Рудэрман, яны, тым не менш, захавалі "некаторую прэмію па дачыненні да цэнаў CIF, і гэта, безумоўна, пакідае ім пэўны эканамічны люк".

Аднак сітуацыя можа пагоршыцца пасля 1 чэрвеня, калі ўзрастуць экспартныя пошліны.

Акрамя таго, на думку эксперта, у сярэднетэрміновай перспектыве для беларускага боку ў наяўнасці рызыкі, звязаныя з будаўніцтвам Расеяй новых трубаправодаў, якія "могуць аказаць негатыўны ўплыў на загрузку сыравінай беларускіх НПЗ". Гаворка пра трубаправод "Унеча — Прыморск", які пойдзе ў абыход Беларусі, а таксама пра нафтаправод "Усходняя Сібір — Ціхі акіян".

Як растлумачыў кіраўнік "Петрамаркету", мала верагодна, што ў самыя блізкія гады трубаправод "Усходняя Сібір — Ціхі акіян" будзе запоўнены ўсходнесібірскай нафтай. Запоўняць яго, мяркуе Я. Рудэрман, заходнесібірскай нафтай, якая адначасова з`яўляецца рэсурсам, што пастаўляецца ў Беларусь. "Калі эканоміка новага кірунку апынецца дастаткова прывабнай, могуць пацярпець старыя рынкі, у тым ліку Беларусь", — прагназуе эксперт. У гэтай сітуацыі, перакананы ён, "рашэнне можа быць знойдзенае выключна на палітычным узроўні".

У той самы час аналітык адзначыў, што сёння "рыска радыкальнага паніжэння аб`ёмаў паставак нафты з РФ у Беларусь не існуе". Больш дакладна, гэтыя рызыкі будуць кампенсаваныя зацікаўленасцю Расеі ў захаванні ранейшых аб`ёмаў паставак: "У Расеі альтэрнатыўнага кірунку, куды б яна магла перакінуць 12-15 млн. тон нафты, не існуе, і для яе страта беларускага рынку таксама багатая непрыемнасцямі, у прыватнасці скарачэннем здабычы".

Менавіта пра гэта, мяркуе аналітык, ішла гаворка на студзеньскіх двухбаковых перамовах, і менавіта гэтая акалічнасць падштурхнула бакі да хуткіх дамоўленасцяў.

Тым не менш, пра аднаўленне леташніх аб`ёмаў паставак пакуль гаворкі няма. Па-першае, гаворыць эксперт, "адмерла давальніцкая перапрацоўка": новая сістэма мытных пошлін (ураўноўванне экспартных пошлін на нафтапрадукты ў Расеі і Беларусі і ўсталяванне экспартных пошлін на вываз нафты ў Беларусь) "забіла гэтую эканоміку". Па-другое, па ацэнцы Я. Рудэрмана, беларускі бок не здольны самастойна купляць нафту ў ранейшых аб`ёмах.

Выступаючы 29 траўня на гадавым сходзе Саюза некамерцыйных арганізацый "Канфедэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў", віцэ-прэм`ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка паведаміў, што беларускія прадпрыемствы нафтахімічнай галіны "цяпер знаходзяцца на нізкім старце і гатовыя да продажу акцый на цывілізаваных умовах". Гэта значыць, здаецца, з глыбеючага крызісу беларускую нафтаперапрацоўку давядзецца выводзіць ужо новым гаспадарам.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: