Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Саміт Украіна – ЕЗ запланаваны ў Кіеве на 14 верасня 11:59, 31/05/2007
Саміт Украіна – Еўрапейскі Звяз, які будзе праходзіць у Кіеве, павінен адбыцца 14 верасня, паведаміў на брыфінгу ў сераду ў Кіеве выканаўца абавязкаў дырэктара дэпартамента ЕЗ МЗС Украіны Ігар Дзір.
Ён адзначыў, што дэлегацыі Украіны і ЕЗ на перамовах наконт падпісання новай базавай дамовы Украіна – ЕЗ плануюць да дадзенага саміта падрыхтаваць справаздачу аб ходзе перамоўнага працэсу.
"Мы плануем абмеркаваць на саміце вынікі і перспектывы пасоўвання і магчымага заканчэння перамоваў у самыя кароткія тэрміны", – дадаў І.Дзір.