Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня Дзяржаўнага камітэта памежных войскаў Беларусі Ігар Рачкоўскі у чарговым разам запэўніў, што дазваленчыя штампы для выезду за мяжу будуць скасаваныя з 1 студзеня 2008 года. Пра гэта ён заявіў сёння падчас оn-line канферэнцый на сайце БТ.
Па яго словах ёсць “адпаведнае рашэнне Канстытуцыйнага суду, пра тое, што так званы дазваленчы запіс для выезду за мяжу не канстытуцыйны”. Для адмены дазваленчага штампа “неабходна было правесці поўную аўтаматызацыю ўсіх пунктаў пропуску”.
“Сёння ў нас 59 міжнародных і міждзяржаўных пунктаў пропуску ў краіне, 38 ужо аўтаматызаваныя... Да канца года мы прывядзем у парадак пункты пропуску, будзе праведзеная іх поўная аўтаматызацыя, і пытанне аб дазваленчым запісе знімецца само сабою. Апроч гэтага мы для грамадзян РБ адменім і дата-штампы, якія ставяць памежнікі”, – сказаў Рачкоўскі.