Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расейцы сталі менш любіць Беларусь
12:16, 31/05/2007

Жыхары Расеі не лічаць Злучаныя Штабы Амерыкі галоўнай недружалюбнай дзяржавай. Паводле апошніх дадзеных аналітычнага цэнтра Юрыя Лявады, ЗША, якія з`яўляліся некалі галоўным знешнепалітычным апанентам, цяпер нават не ўваходзяць у тройку самых значных ворагаў Расеі.

Як перадае карэспандэнт РІА «Новый Регион», «Левада-Центр» апублікаваў новы рэйтынг недружалюбных дзяржаў па дачыненні да РФ. Паводле вынікаў даследавання, спіс ворагаў Расеі з значным адрывам узначальвае Эстонія (60%). Як адзначаюць сацыёлагі, упершыню за апошнія гады з`явілася краіна, якую здолелі назваць адной з найбольш недружалюбнай, варожа настроеных па дачыненні да Расеі краін абсалютная большасць расейцаў.

Астатнія пазіцыі ў «першай дзесятцы» злоснікаў Расеі такія: Грузія (46%), Латвія (36%), ЗША (35%), Літва (32%), Украіна (23%), Польшча (20%), Аўганістан (11%), Ірак (8%), Іран (7%).

У «Левада-Центре» адзначаюць, што на фоне сённяшніх канфліктаў з Эстоніяй знізілася вастрыня канфліктаў з Латвіяй і Літвой. Трохі радзей, чым год таму, да недружалюбных краін адносілася Украіна, і значна часцей, чым год таму, – Польшча.

Ацэнкі ў 2005 годзе параўнальныя з паказчыкамі за 2006, за выключэннем паслядоўнасці. Сярод асноўных злоснікаў – Латвія (49%), Літва (42%), Грузія (38%), толькі потым Эстонія (32%). Далей ідуць ЗША (25%), Аўганістан (12%), Ірак (10%), Іран (6%). Украіну да колькасці ворагаў аднеслі толькі 5% апытаных у 2005 годзе.

Што тычыцца дружалюбных Расеі краін, то дадзеныя праведзеных даследаванняў паказваюць, што цяпер, як і год таму, самыя блізкія сябры РФ – гэта Беларусь (38%) і Казахстан (39%). Сацыёлагі адзначаюць, што самыя блізкія сябры ўсе тыя самыя, але перамены ў іх ацэнках вельмі красамоўныя. Найперш, Беларусь страціла частку сваіх прыхільнікаў і манапольны статус сябра Расеі №1. Па-другое, сам гэты статус засноўваецца цяпер ужо на значна меншай аднадушнасці меркаванняў, чым год таму. Калі звярнуцца да дадзеных за 2005 год, то можна адзначыць, што спіс прыярытэтаў самых блізкіх сяброў трохі перайначыўся – у 2005 годзе 46% назвалі саюзнікам Расеі Беларусь і 23% – Нямеччыну, а 20% – Казахстан.

Астатнія пазіцыі ў «першай дзесятцы» сяброў Расеі за год змяніліся мала. Цяпер на трэцім месцы Нямеччына (24%), далей ідуць Кітай (19%), Арменія (15%), Індыя (14%), Украіна (11%), Францыя (9%), Баўгарыя (9%), Туркменістан (8%), Італія (8%).


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: