Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віктар Івашкевіч: «Беларускі народ падтрымлівае еўрапейскі выбар»
14:56, 31/05/2007

У кастрычніку гэтага года ў Беларусі плануецца правесці Еўрапейскі Марш. “Мы будзем прапаноўваць рыхтаваць на кастрычнік гэтага года Еўрапейскі Марш “За свабоду!”. Дэмакратычныя сілы павінны правесці масавую акцыю, якая б візуальна пацвердзіла, што беларускі народ падтрымлівае еўрапейскі выбар. Мы прапануем уладам нармалізаваць адносіны з Еўропай праз выкананне прапановаў Еўракамісіі. Гэта дазволіць Беларусі атрымаць вельмі сур’ёзныя эканамічныя выгоды, істотна палегчыць жыццё простых людзей”, -- заявіў намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч ў інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 .

-- Віктар, якія, на ваш погляд, галоўныя вынікі Кангрэсу дэмакратычных сілаў?

-- Кангрэс не ставіў сабе на мэце выбраць лідэра ці вызначыць нейкія паваротныя, рэвалюцыйныя моманты. Яго мэта – зняць нейкія непаразуменні сярод сябраў кааліцыі, пацвердзіць, што кааліцыя застаецца, што няма расколу, хаця ёсць розныя думкі і пункты поглядаў. Прычым, хачу сказаць, што тая стратэгія, якая прынята, не антаганістычная таму, што прапаноўваў Мікалай Статкевіч. Проста ў гэтых двух дакументаў расстаўленыя розныя акцэнты. І на сённяшні дзень задача дэмакратычных сілаў, каб тыя новыя органы, якія былі сфармаваныя, распрацавалі рэальны план дзеянняў і пачалі рабіць канкрэтныя крокі па рэалізацыі гэтай стратэгіі. І я перакананы, што падчас гэтых рэальных крокаў стратэгія, прынятая аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі, будзе аб’яднаная з падыходамі і дакументамі, якія сфармуляваў Статкевіч.

-- Што гэта за “акцэнты”, пра якія вы гавораце?

-- Справа ў тым, што ў прынятай стратэгіі для аб’яднананых дэмакратычных сілаў вызначаныя тры аб’екты ўздзеяння. Першы – народ, розныя сацыяльныя групы, да якіх трэба мэтава звяртацца з пасланнямі і растлумачваць ім, што прапановы Еўрапейскага Звяза, кантакты і супрацоўніцтва з Захадам – гэта выхад з таго эканамічнага тупіка, у які завёў краіну ўрад Лукашэнка са сваёй арыентацыяй толькі на Расею. Другое – гэта інфармацыйная праца з уладнай элітай, наменклатурай, якой трэба растлумачваць тое ж самае – што ў яе інтарэсах, каб Беларусь мела шырокія кантакты ў свеце, а не толькі замыкалася на Расеі ці на такіх краінах-ізгоях, як Іран ці Венесуэла. Што еўрапейскія прапановы, іх рэалізацыя непасрэдным чынам павысяць матэрыяльны ўзровень жыцця канкрэтных чыноўнікаў. І трэцяе – трэба ўздзейнічаць на еўрапейскія і амерыканскія ўладныя структуры, якія бы скардынавана патрабавалі ад беларускіх уладаў правядзення дэмакратычных зменаў. У выніку ўсіх гэтых дзеянняў павінны адбыцца сапраўды дэмакратычныя выбары. А пасля дэмакратычных выбараў ужо пачнецца новая гісторыя нашай краіны.

Гэта стратэгія робіць акцэнт на перамовах. Мы дапускаем, што можна весці перамовы з уладай і што ў выніку рэалізацыі ўсіх названых накірункаў працы ўлада можа пайсці на саступкі і згадзіцца на дэмакратычныя выбары. У прапановах Статкевіча акцэнт зроблены на тое, што мы павінны актыўна весці агітацыю сярод насельніцтва і праводзіць масавыя акцыі пад еўрапейскімі лозунгамі, якія прымусяць уладу пайсці на дэмакратычныя выбары. Усё гэта неабходна сумясціць: павінна быць інфармацыйная кампанія для насельніцтва, павінны быць масавыя акцыі, павінны быць перамовы з еўрапейскімі і амерыканскімі структурамі і павінна быць прапанова беларускай уладзе аб магчымых перамовах. У сэнсе, што мы не збіраемся, як Лукашэнка, усіх “саджаць на кол”, гатовыя размаўляць з усімі людзьмі ва ўладзе дзеля таго, каб вырашыць, як нам разам выходзіць з крызіснай сітуацыі. Краіна ў нас адна – Беларусь.

-- Якія крокі перш за ўсё збіраюцца рабіць дэмакраты?

-- Пасля вызначэння абавязкаў сустаршыняў Палітрады, кіраўніку БНФ Вінцуку Вячорку даручана займацца інфармацыйнай кампаніяй, масавымі акцыямі і міжнароднай дзейнасцю. Зыходзячы з гэтага кавалка работ, які павінны рабіць БНФ, мы будзем прапаноўваць рыхтаваць на кастрычнік гэтага года Еўрапейскі Марш “За Свабоду!”. Мы павінны ў бліжэйшы час разгледзіць гэтую ідэю на Палітычнай Радзе. Мы разглядаем Еўрапейскі Марш не як разавую акцыю. Павінна прайсці кампанія, якая б растлумачыла, што супраца з Еўропай ёсць эканамічным выхадам для краіны. Мы павінны правесці масавую акцыю, якая б візуальна пацвердзіла, што беларускі народ падтрымлівае еўрапейскі выбар. Мы прапануем уладам нармалізаваць адносіны з Еўропай праз выкананне прапановаў Еўракамісіі. Гэта дазволіць Беларусі атрымаць вельмі сур’ёзныя эканамічныя выгоды, істотна палегчыць жыццё простых людзей.


камэнтароў: 9

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: