Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адмоўнае сальда знешняга гандлю пераваліла за мільярд даляраў 12:16, 01/06/2007
У Беларусі ў студзені–красавіку 2007 года сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным у памеры 1162.5 млн. USD, паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу. За красавік 2007 года адмоўнае сальда вырасла на 307,1 млн. USD. У студзені–красавіку 2006 года адмоўнае сальда складала 391.0 млн. USD.
Аб`ём знешняга гандлю таварамі ў студзені-красавіку 2007 года склаў 14318.3 млн. USD, павялічыўшыся на 16,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года, паведамляе АФН.
Імпарт тавараў павялічыўся на 21,8% і склаў 7740.4 млн. USD, экспарт павялічыўся на 10,3% і склаў 6577.9 млн. USD.
Пры гэтым з агульнага аб`ёму экспарту пастаўкі ў краіны СНД склалі 3115.3 млн. USD, павялічыўшыся на 28,1% у параўнанні з студзенем–красавіком 2006 года. Экспарт у Расею павялічыўся на 27,2% і склаў 2463.1 млн. USD, ва Украіну на 17,3% да 388.2 млн. USD. Экспарт у краіны па-за СНД знізіўся на 1,9% і склаў 3462.6 млн. USD. Экспарт у Нямеччыну знізіўся на 43,9% і склаў 147.2 млн. USD.
У агульным аб`ёме імпарту пастаўкі з краін СНД павялічыліся на 14,2% і склалі 4965.9 млн. USD. У тым ліку, аб`ём імпарту з Расеі павялічыўся на 11,7% і склаў 4465.9 млн. USD. Імпарт з Украіны павялічыўся на 37,6% і склаў 416.2 USD. З краін па-за СНД Беларусь павялічыла імпарт на 38,4% да 2774.5 млн. USD. Імпарт з Нямеччыны павялічыўся ў 1,7 разу і склаў 655.3 млн. USD.
Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД склала 1850.6 млн. USD, у тым ліку з Расеяй - 2002.8 млн. USD, з Украінай – 28 млн. USD. У гандлі з краінамі па-за СНД станоўчае сальда склала 688.1 млн. USD. Адмоўнае сальда ў гандлі з Нямеччынай склала 508.1 млн. USD.
У 2006 годзе ў Беларусі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 2584.7 млн. USD. На 2007 год пастаўленая задача забяспечыць сальда знешняга гандлю станоўчым на ўзроўні 500 млн. USD.