Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь клічуць у Еўропу
11:26, 01/06/2007

У жніўні ў некалькіх дзесятках метраў ад беларускай мяжы, на тэрыторыі Літвы ля Нарвілішскага замка адбудзецца канцэрт-фэст «Be 2gether». Паводле паведамлення «Нямецкай хвалі», арганізатары мерапрыемства, сярод якіх і Міністэрства замежных спраў Літвы, не ўтойваюць, што гэты заклік адрасаваны найперш беларусам.

Канцэрт з удзелам сусветна вядомых і беларускіх гуртоў будзе праходзіць у Літве, але тэарэтычна паслухаць яго магчыма будзе з тэрыторыі Беларусі – настолькі блізка падбярэцца ідэя еўрапейскай інтэграцыі да беларускай мяжы.

Па словах сакратара літоўскага МЗС Жыгімантаса Павілёніса (Zygimantas Pavilionis), гэтае мерапрыемства прымеркаванае да 50-годдзя заснавання Еўрапейскай супольнасці, а мэта яго – паказаць, што па той бок заслоны беларусаў чакаюць:

“Мы хочам сказаць і сабе, і беларусам, і Еўропе, што фармаванне Еўропы не завершанае і павінна працягвацца. Мы хочам нагадаць пра існаванне беларускай нацыі. Для нас, дыпламатаў, падабраць для гэтага прыдатную форму і нагадаць Еўропе пра гэтую краіну не так проста, а вось такое мерапрыемства – гэта выдатная падстава”, – паведаміў Павілёніс.

“Музыка разбурае сцены” – вось лозунг канцэрту. Меркаваўся нават удзел легендарных стваральнікаў “Сцяны” Pink Floyd, аднак сарвалася. Так або інакш, паводле запэўніванняў арганізатараў, спіс і заходніх удзельнікаў, і беларускіх зорак будзе даволі вялікі і прывабны.




напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: