Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Справа Казуліна трашчыць па швах
16:14, 01/06/2007

Аддзел па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Пракуратуры Рэспублікі Беларусь накіраваў пракурору горада Менска Мікалаю Куліку скаргу кіраўніка юрыдычнай службы Аляксандра Казуліна Алега Воўчака па факце ўжывання спецсродкаў і зброі салдатамі ўнутраных войскаў у дачыненні мірных грамадзян 25 сакавіка 2006 года.

З прычыны таго, што ў пракуратуры горада Менска не разгледжаныя яшчэ дзве скаргі Алега Воўчака – пра замінанне Аляксандру Казуліну ў правядзенні прэс-канферэнцыі 17 лютага 2006 года і пра жорсткі зварот з ім спецназаўцаў падчас рэгістрацыі на Трэці Усебеларускі сход 2 сакавіка 2006 года, цяпер Мікалаю Куліку маецца даць адказ па ўсіх трох эпізодах абвінавачвання кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Казуліна, паведамляе прэс-служба Аляксандра Казуліна.

Алег Воўчак пракаментаваў сітуацыю:

– Пракурор Мікалай Кулік апынуўся ў складаным становішчы. Занадта шмат сведак і рэчыўных доказаў прадстаўленыя юрыдычнай службай Аляксандра Казуліна, каб праігнараваць скаргі. Справа Аляксандра Казуліна трашчыць па швах, і пракурору трэба неяк выходзіць з гэтай сітуацыі. А як фармальна адпісацца, калі на фатаграфіях добра захаваныя ўдары супрацоўнікаў спецпадраздзялення «Алмаз» па асобе Аляксандра Казуліна, адсутнасць збіенняў ў супрацоўніка палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Аляксея Якімовіча, гранаты, якія ляцяць з боку салдат унутраных войскаў у бок безабаронных людзей?

І разам з тым маятнік пачынае раскалыхвацца ў зваротны бок, у бок будучых перамен у Беларусі. Хто ведае, што будзе праз некаторы час у краіне? Бо любому пракурору вядома, што ёсць артыкулы ў Крымінальным Кодэксе – злоўжыванне і перавышэнне ўлады, утойванне і фальсіфікацыя доказаў, непрыняцце мер да прыцягнення вінаватай асобы да крымінальнай адказнасці і, наадварот, прыцягненне да крымінальнай адказнасці загадзя невінаватага чалавека, а таксама шэраг іншых норм. Тут ужо не адседзішся ціха на пенсіі, суровая будзе адплата. Можа таму так доўга на разглядзе ў пракурора горада Менска знаходзяцца тры скаргі па эпізодах абвінавачвання Аляксандра Казуліна?

Відавочна, што рашэнне для пракурора Мікалая Куліка будзе нялёгкім, бо ад гэтага залежыць далейшы лёс экс-кандыдата ў прэзідэнты. Мне хочацца пажадаць свайму былому калегу і ўдзельніку вайны ў Аўганістане пераадолець страх і зноў стаць тым бясстрашным афганцам, якім ён быў на вайне.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: