Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Магілёве бастуюць донары
12:56, 01/06/2007

У Магілёве пачынаецца масавы пратэст донараў. Больш за 100 ганаровых донараў Беларусі выказалі намер пачаць забастоўку на знак пратэсту супраць адмены льготаў.

«Спачатку мы правядзем папераджальную забастоўку, — паведаміў “Польскаму радыё” ганаровы донар Беларусі Ігар Каваленка. — Цягам тыдня ня будзем хадзіць на абласную станцыю пераліваньня крыві. Калі гэта ня дасьць вынікаў, пачнем бястэрміновую забастоўку. Будзем зьяўляцца на пункты здачы крыві толькі ў выпадках, калі кроў будзе патрэбная дзецям ці людзям, чыё жыцьцё ў небясьпецы».

Пратэст выкліканы адменай большасьці льготаў. Такіх, як 50-адсоткавая зьніжка на пратэзаваньне зубоў, 50-адсоткавая зьніжка на лекі ды 40-адсоткавая прыбаўка да пэнсыі.

«Людзі, якія рэгулярна здаюць кроў, у нейкім сэнсе ахвяруюць сваім здароўем, — абураецца спадар Каваленка. — Напрыклад, у часе здачы плазмы арганізм губляе кальцый, разбураюцца зубы... Таму зьніжка на пратэзаваньне была ўзятая ня зь неба».

Ганаровыя донары кажуць, што такая радыкальная форма пратэсту была абраная ад безвыходнасьці. Маўляў, гэта адзіны спосаб прыцягнуць да сябе ўвагу, бо па-ііншаму чыноўнікі і вухам не вядуць.

Нагадаем, 23 траўня “палата прадстаўнікоў№ амаль аднагалосна прыняла Закон аб адмене бальшыні льготаў, у тым ліку студэнтам, пэнсыянэрам ды ліквідатарам Чарнобыльскае катастрофы. Супраць прагаласавала толькі “дэпутатка” Вольга Абрамава. 28 траўня гэты Закон ухваліў “савет рэспублікі”. Супраць не галасаваў ніхто.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: