Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суздальцаў: Беларускім уладам патрэбныя грошы. Шмат і неадкладна
16:25, 01/06/2007

Расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў назваў знакавай падзеяй для сучаснай Беларусі затрыманне кіраўніка канцэрна «Белнафтахім» Аляксандра Бароўскага. На яго думку, гэты арышт гаворыць пра тое, што беларускім уладам «патрэбныя грошы, прычым шмат і неадкладна».

«Арыштаваны чалавек, які выдатна арыентуецца ў спецыфічных законах беларускай нафтаперапрацоўкі – давальніцкія схемы, рахункі, аплаты, рээкспарт і г.д.», – сказаў у інтэрв`ю АФН А.Суздальцаў.

«Не трэба нагадваць, што нафтаперапрацоўка – валютны цэх краіны. Арыштаваны галоўны валютчык Беларусі, якому выдатна вядомыя ўсе "заначкі" улады», – падкрэсліў эксперт.

«Ус найбольш прыбытковыя сферы ў Беларусі даўно разабраныя самым блізкім асяродкам А. Лукашэнкі. Гэта ведае апошні пастух з якой-небудзь гаспадаркі "Шчаслівы шлях у балота". Хтосьці курыраваў і адначасова "карміўся" ад лесу, хтосьці ад калію, хтосьці ад латарэі. Ёсць больш-менш цвёрдае меркаванне, што ад газавых спраў корміцца сам А.Лукашэнка, – гаворыць эксперт. – Даказаць гэта складана – гэта змова шэрагу службовых асоб і кожны строга сочыць, каб у яго гарод ніхто не "забрыдаў". Прычым такая феадальная эксплуатацыя беларускай эканомікі не выключае змовы і "абмену" "маёнткаў" і сярод "васалаў". Але "феадалы" не могуць жыць без "аброку". Вось такога роду аброк і забяспечваюць, напрыклад, мытнікі, нафтахімікі, транспартнікі і г.д.».

«Арышт прыводзіць да сур`ёзных роздумаў. Зразумела адно, уладзе патрэбныя грошы. Прычым шмат і цяпер, неадкладна. Выціскаць гатовыя з чаго заўгодна. Не шкадуюць нікога», – падкрэслівае А.Суздальцаў.

Разам з тым, ён не выключае, што некаторы ўплыў на рашэнне аб затрыманні Бароўскага магла аказаць і тая крытыка ў адрас улад, якую дазволіў сабе кіраўнік «Белнафтахіма».

«Арыштаваны прадстаўнік дырэктарскага саслоўя, які палічыў магчымым публічна раскрытыкаваць эканамічную, у дадзеным выпадку яе аснову – энергетычную, палітыку кіраўніцтва краіны. Прычым на адліве расейска-беларускага крызісу (энергетычнага этапу). Гэтага не дазваляў сабе ніхто...», – адзначыў А.Суздальцаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: