Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На «Белнафтахіме» новы начальнік 11:49, 01/06/2007
Выканаўцай абавязкаў старшыні канцэрна «Белнафтахім» прызначаны намеснік старшыні канцэрна Уладзімір Воўкаў. Як паведамляе “Інтэрфакс”, прынятае адпаведнае рашэнне ўрада.
Нагадаем, што пра затрыманне кіраўніка канцэрна «Белнафтахім» Аляксандра Бароўскага 30 траўня паведаміў генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч.
Па яго словах, Бароўскі затрыманы супрацоўнікамі КДБ “па падазроне ў крадзяжы і злоўжыванні службовым становішчам”. “Акрамя яго затрыманы яшчэ шэраг прадстаўнікоў камерцыйных структур, у якіх канфіскаваныя буйныя сумы грошай і каштоўнасці”, – паведаміў 30 траўня генпракурор.