Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суддзя падтрымаў наймальніка, які падрабіў подпісы прафактывіста
11:14, 01/06/2007

У спрэчцы паміж прафсаюзным актывістам Анатолем Аскеркам і адміністрацыяй СП “Фребор” ТАА, якая падала падробленыя дакументы, суд горада Барысава падтрымаў наймальніка, паведамляе www.praca-by.info. Намеснік старшыні першаснай гарадской арганізацыі прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Анатоль Аскерка быў звольнены 30 студзеня 2007 года пасля таго, як прапанаваў наймальніку перагледзець умовы кантракту.

Анатоль Аскерка хацеў усяго толькі абмеркаваць тэрмін кантракту ў прысутнасці прадстаўніка прафсаюза РЭП. Замест гэтага наймальнік звольніў працаўніка, спаслаўшыся на тое, што той не згадзіўся працаваць у сувязі з умовамі працы, якія змяніліся

Анатоль Аскерка звярнуўся ў суд. Прадстаўнікі адміністрацыі заявілі ў судзе, што Анатоль уваходзіць у састаў не ў РЭП, а ў “Белхімпрафсаюза”, і, нібыта, таму яму было адмоўлена ў перамовах. У якасці доказу сваіх сцвярджэнняў, яны паказалі суддзі заяву аб уступленні Аскеркі ў “Белхімпрафсаюз”, а таксама ўліковую картку і ведамасці збору прафсаюзных узносаў за 2002 год. Усе гэтыя дакументы нібыта былі падпісаныя Анатолем Аскеркам.

Як паказала графалагічная экспертыза, куды звярнуўся прафсаюз, подпісы былі зробленыя з перайманнем сапраўднага подпісу Аскеркі. Больш за тое, у судзе прафсаюз РЭП даказаў, што кіраўніцтва СП “Фребор” ТАА сфальсіфікавала вынікі сходу акцыянераў аб неабходнасці пераводу ўсіх працаўнікоў на кантракты. Наймальнік абгрунтаваў гэта патрабаваннем кіраўніцтва сузаснавальніка – нямецкай кампаніі. Аднак нямецкі прафсаюз IG Metal, куды звярнуліся актывісты РЭП, паведаміў, што такога патрабавання нямецкі бок не высоўваў, і кадравая палітыка цалкам знаходзіцца ў кампетэнцыі беларусаў.

Нягледзячы на ўсе гэтыя довады, суддзя ўстаў на бок наймальніка, які груба парушыў закон, адмовіўшы высокакваліфікаванаму працаўніку ў аднаўленні на працы.

“Мы ўпэўненыя, што ў дадзеным выпадку працаўнік пацярпеў выключна з прычыны належнасці да прафсаюза і сваёй грамадзянскай пазіцыі, – заявіла юрыстка РЭП Алена Яськова. – Анатоль Аскерка мае 6-ы разрад, ён высокакваліфікаваны працоўны, які прапрацапваў на гэтым прадпрыемстве з моманту яго заснавання. З боку адказчыка былі зробленыя відавочныя грубыя парушэнні закона. Нават пракурор сказаў, што па факце падробкі дакументаў можа быць узбуджаная крымінальная справа”.

Прафсаюз не пагадзіўся з рашэннем суддзі. Неўзабаве ён абскардзіць гэтае рашэнне ў касацыйным парадку ў судзе Менскай вобласці.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: