Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Юрый Чыж: Мяне проста запрашалі ў пракуратуру 14:57, 01/06/2007
У справе былога кіраўнікі «Белнафтахіма» Аляксандра Бароўскага ёсць некалькі эпізодаў, адзін з іх тычыцца Юрыя Чыжа, самага буйнага бізнэсмэна краіны, кіраўніка групы кампаній «Трайпл».
Юры Чыж на свабодзе, працуе ў ранейшым рэжыме. Пра тое, у якасці каго праходзіць па справе Бароўскага, прэсе не каментуе. Але пра сёе-тое ў «КП в Беларуси» атрымалася даведацца.
– Юрый Аляксандравіч, так было ўсё-ткі затрыманне?
– Затрымання не было! Мяне запрашалі ў пракуратуру.
– Як вы ацэньваеце сітуацыю, яна сур`ёзная?
– Натуральна, гэта наносіць шкоду іміджу кампаніі. Але я не бачу падстаў сур`ёзных юрыдычных прэтэнзій да кампаніі «Трайпл».
– Вы казалі, што прэтэнзіі не асабіста да вас, а да супрацоўнікаў кампаніі, гэта так?
– І да мяне, і да супрацоўнікаў. Для самой кампаніі, паўтаруся, я не бачу праблем.
– Ёсць прагнозы, калі для вас скончыцца гэтая гісторыя?
– Гэты самы няўдзячны занятак – рабіць прагнозы заканчэння такіх гісторый.
– А у чым прэтэнзіі?
– Думаю, некарэктна пра гэтым распаўсюджвацца. Ёсць жа тайна следства. І я ж асоба зацікаўленая. Але спадзяюся, усё добра скончыцца.
ДАСЬЕ «КП»
Юры Чыж – кіраўнік групы кампаній «Трайпл». У групу кампаній уваходзяць «Акватрайпл» (вытворчасць безалкагольных напояў і піва), рэстарацыя-бровар «Ракаўскі бровар», непасрэдна ТАА «Трайпл» (будаўнічае падраздзяленне, вытворчасць сістэмных канструкцый з алюмінію, ПВХ-профіляў, аўтагрузаперавозкі) і г.д.
Акрамя таго, кампанія "Трайпл" займаецца перапрацоўкай і продажам нафтапрадуктаў, ёй належыць істотная доля беларускага рынку нафтапрадуктаў у недзяржаўным сектары.