Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улада зарабляе на апазіцыі
09:40, 01/06/2007

Апазіцыянераў у Беларусі перасталі саджаць, а пачалі караць рублём. І новая "штрафная палітыка" дзяржаве відавочна выгодная. Адседкі палітыкаў прыносілі краіне рэпутацыю "паліцэйскай дзяржавы". А пасаджаных жа яшчэ і ўтрымоўваць трэба. А тут толькі ў траўні штрафы апазіцыянераў папоўнілі казну прыкладна на пяць тысяч даляраў. Можна сказаць, апазіцыя дапамагае дзяржаве перажыць падаражанне энергарэсурсаў!

У "новай палітыкі" вялікая будучыня – напрыклад, толькі з "маладафронтаўцаў" пракурор прасіла па 7,2 тысячы даляраў штрафу (далі па 500 даляраў). Ды і "справы" не перавядуцца: цяпер, напрыклад, моладзь пратэстуе супраць зносу гістарычных будынкаў у Гародні, чакаюць суду праваабаронца Валеры Шчукін і апазіцыйны лідэр Андрэй Клімаў.

«КП в Беларуси» палічыла, хто з апазіцыянераў «дапамог» дзяржказне ў траўні:

- За "Чарнобыльскi шлях" аштрафавалі спачатку моладзь (790 даляраў), потым арганізатараў – яшчэ 1150 даляраў.

- Штраф у 290 даляраў атрымаў апазіцыйны палітык Анатоль Ляўковіч за выступ у Дзень працы.

- Чацвярых актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" аштрафавалі на 1885 даляраў.

- Яшчэ 290 даляраў "зарабіў" юны "маладафронтавец" за распаўсюджванне ўлётак.

- 290 даляраў выплацяць двое студэнтаў, якія выступілі супраць адмены льгот.

- 145 даляраў за выраз пратэсту супраць зносу гістарычных будынкаў у Гародні.

РАЗАМ: прыкладна 4840 даляраў.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: