Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Юшчанка зноў прыпыніў роспуск Вярхоўнай Рады 12:49, 01/06/2007
Прэзідэнт Віктар Юшчанка прыпыніў дзеянне артыкула 2 свайго ўказу ад 26 красавіка, па якой паўнамоцтвы Вярхоўнай Рады былі датэрмінова спыненыя, яшчэ на адзін дзень – да 2 чэрвеня.
Раней Юшчанка заяўляў, што калі парламент у чацвер не рэалізуе дасягнутыя дамоўленасці, датэрміновыя выбары ў Вярхоўную Раду адбудуцца праз шэсцьдзесят дзён.
"Калі няма прыняцця рашэнняў сёння, то БЮТ і Наша Украіна на з`ездах фармалізуюць выхад дэпутатаў з парламента, і тады праз 60 дзён наступае дата выбараў – гэта норма Канстытуцыі", – сказаў ён.
Адзначым, што ўчора ўвечары Вярхоўная Рада закрыла паседжанне, так і не разгледзеўшы законапраекты, неабходныя для правядзення датэрміновых выбараў. Прыняцце рашэнняў па пытаннях датэрміновых выбараў было адкладзенае парламентарыямі на нявызначаны час.
Пленарнае паседжанне Рады завяршылася ў 20:00. Пакет дамоўленасцяў застаўся нерэалізаваным.
У той самы час апарат Вярхоўнай Рады зарэгістраваў 168 заяў дэпутатаў апазіцыі аб іх выхадзе з фракцый, паведамляюць “Українські новини”.