Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суддзі Віцебска не разбіраюцца ў законах
17:24, 01/06/2007

Такую выснову можна зрабіць з пратэсту намесніка старшыні Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь В.Л. Калінковіча на прысуд суду Кастрычніцкага р-на г.Віцебска і пастанову калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду на адпаведныя пастановы гэтых судоў па крымінальнай справе ў дачыненні прадпрымальніцы з Віцебска Святланы Дваранінавай, паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 лідэр прадпрымальнікаў, праваабаронца Валеры Леванеўскі.

Нагадаем, што няўчаснае выкананне пазыковых абавязальніцтваў у сферы гаспадарчай дзейнасці і разлікаў прадпрымальнікам Дваранінавай С. і швейнай фірмай, якой яна кіруе, былі кваліфікаваныя следчым мясцовага РАУС, як махлярства і крадзеж. Нягледзячы на абсурднасць абвінавачвання, Дваранінава С. атрымала 8 гадоў пазбаўлення свабоды. Касацыйная інстанцыя, доўга не разбіраючыся ў справе, пакінула тэрмін пазбаўлення свабоды без змены. Пракурор Рэспублікі Беларусь таксама не знайшоў падстаў для прынясення пратэсту на прысуд суду. Тады прадпрымальніца абвясціла галадоўку. Справа атрымала шырокую агалоску.

Як следства, намеснік старшыні Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь прынёс пратэст на прысуд суду і пастанову калегіі па крымінальных справах, з патрабаваннем іх адмены і новага судовага разгляду.

На думку намесніка Вярхоўнага Суду, справа прадпрымальніцы разгледжаная аднабакова, і следства вялося ў няпоўным аб`ёме, не правераныя довады прадпрымальніцы ў сваю абарону, не дадзеная належная ацэнка сведчанняў сведак, сведчанні сведак не правераныя, не ўсталявана з чаго складаецца сума шкоды і г.д.

Як паведаміла абарона прадпрымальніцы, пратэст намесніка Старшыні Вярхоўнага Суду здаволены, прысуд скасаваны і справа будзе разгледжаная на новым судовым паседжанні.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: