Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь адна зь першых у Эўропе паводле колькасьці зьняволеных
10:11, 04/06/2007

Беларусь мае адзін з самых высокіх паказчыкаў у Эўропе па колькасьці зьняволеных: 426 чалавек на 100 тысяч насельніцтва. Такія дадзеныя апошніх дасьледаваньняў Міжнароднага цэнтру вывучэньня турмаў пры лёнданскім King` s College, паведамляе “Радыё Свабода”. Першае месца ў Эўропе займае Расея (623 чалавекі). У дзясятку лідэраў таксама ўвайшлі яшчэ 7 постсавецкіх краін.

Аналізуючы стан выпраўленчых устаноў на постсавецкай прасторы, экспэрты адзначаюць высокую перанаселенасьць турмаў, іхны надзвычай нізкі санітарны ўзровень, праблему недастатковай бясьпекі вязьняў, уключна зь фізычным гвалтам і сэксуальнымі нападамі.

Прафэсар–крыміноляг з унівэрсытэту ў Осла Нільс Хрысты называе беларускі паказчык асуджаных – амаль паўпрацэнта ад насельніцтва краіны – вельмі высокім, а сыстэму пакараньня састарэлай. Нільс Хрысты ёсьць аўтарам гэтак званай альтэрнатыўнай канцэпцыі пакараньня, якая апошнім часам выклікае сапраўдны бум цікавасьці ў Заходняй Эўропе. Згодна зь ёй, канфліктныя сытуацыі – нязначныя злачынствы кшталту дробнага крадзяжу ці хуліганства – павінны вырашацца на ўзроўні людзей, а не праз пэнітэнцыярную сыстэму. Дарэчы, паводле колькасьці зьняволеных Нарвэгія мае паказчык 61 на 100 тысяч чалавек.

Знаўца ўсясьветных турмаў перакананы, што дзеючае ў Беларусі – адзінай эўрапейскай краіне – сьмяротнае пакараньне ніяк ня здолее паўплываць на зьніжэньне забойстваў і цяжкіх злачынстваў.

Тое ж самае тычыцца і крадзяжу, рабаваньня. Нарвэскі прафэсар бачыць шмат агульнага ў пэнітэнцыярных сыстэмах Беларусі і Расеі. Калісьці ў часы прыгоннага права турмы на гэтых тэрыторыях не былі перапоўненымі. Многія прыгонныя сяляне, якія не падпарадкоўваліся сваім гаспадарам, этапаваліся на руднікі ў Сыбір. Потым інстытут прыгоннага права замяніў ГУЛАГ. У лягерах адбывалі пакараньне іншадумцы. Цяпер іншадумцы сядзяць у сьледчых ізалятарах, падобных на камэры катаваньня. Побач з рэцыдывістамі. Супраць гэтых людзей можа выкарыстоўвацца гэтак званае “прэсаваньне” – выцягваньне паказаньняў.

Паводле экспэрта, “судзьдзі ў абедзьвюх краінах цалкам залежныя ад існуючых уладаў. Бо менавіта ўлады зьяўляюцца іхнымі працадаўцамі”. Крыміноляг лічыць, што абвінавачваньню ў Беларусі і Расеі надаецца надзвычай высокае значэньне. “Менавіта таму судовыя ізалятары перапоўненыя. Расейскія і беларускія судзьдзі ня часта вырашаюць апраўдаць падсудных. Яны нярэдка вяртаюць справы ў пракуратуру. Пакуль там вырашаюць, абвінавачаныя працягваюць знаходзіцца за кратамі”, – перакананы нарвэскі прафэсар.

“Такая састарэлая сыстэма пакараньня не садзейнічае таму, што пасьля вызваленьня былыя зьняволеныя становяцца лепш”, – адзначае Нільс Хрысты.

Барбара Заўрых, валанторка зь Нямеччыны (дарэчы, гэта краіна мае паказчык 91 чалавек на 100 тысяч зьняволеных), узгадвае свае ўражаньні ад наведаньня беларускіх жаночых выпраўленчых устаноў.

“Зь гледзішча нашых заходніх грамадзтваў, выглядае дзіўным, што тут за краты можна трапіць у выніку нязначнага злачынства. У нас за гэты, звычайны ўжываюцца штрафы. Многія асуджаныя дэградуюць маральна. Ім цяжка пасьля вызваленьня інтэгравацца ў грамадзтве. Гэта праблема”, -- кажа Барбара Заўрых.

У першую дзясятку эўрапейскіх краін з самым высокім паказчыкам зьняволеных пасьля Расеі і Беларусі таксама ўваходзяць Украіна (345), Эстонія (333), Латвія (292), Грузія (276), Малдова (247), Польшча (239), Літва (235), Азэрбайджан (202). Самы нізкі паказчык сярод эўрапейскіх краін (37) мае Ісьляндыя. У сьвеце самы высокі паказчык колькасьці зьняволеных маюць ЗША ( звыш за 700) і самы нізкі – Аўстралія (11).


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: