Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску зноў затрыманы пратэстанцкі святар 09:24, 04/06/2007
3 чэрвеня ў Менску, у сваёй кватэры па вуліцы Далгінаўскі тракт, затрыманы пастар сталічнай царквы "Ян Прадвеснік" Аб`яднанай царквы хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь Антоній Бокун. Яго даставілі ва УУС Цэнтральнага раёна. Пра гэта БелаПАН паведаміў прапаведнік царквы Яраслаў Лукасік.
Па яго словах, святар быў затрыманы падчас правядзення набажэнства. Прадстаўнікі праваахоўных органаў заявілі, што А.Бокун праводзіў службу, не маючы на гэта спецыяльнага дазволу. Нагадаем, па гэтай самай прычыне святар быў затрыманы 27 траўня. Тады з УУС Цэнтральнага раёна яго адправілі ў спецпрыёмнік-размеркавальнік ГУУС Менгарвыканкама па вуліцы Акрэсціна, дзе пастар знаходзіўся да суду. 28 траўня суд Цэнтральнага раёна Менска аштрафаваў А.Бокуна на 20 базавых велічынь (620 тысяч рублёў) за несанкцыянаванае набажэнства.