Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь патрапіла ў спіс краін з «цяжкай сітуацыяй» з свабодай прэсы 09:27, 04/06/2007
З лістапада 2006 года ў свеце былі забітыя 59 журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Сусветнай асацыяцыі газет. Паводле дадзеных арганізацыі, 26 выпадкаў смерці журналістаў за гэты перыяд даводзіцца на Ірак. У цэлым, як сцвярджае асацыяцыя, пераследы незалежных СМІ у розных краінах узмацняюцца. Сярод дзяржаў, дзе сітуацыя з свабодай прэсы асабліва цяжкая, у дакладзе названыя Беларусь, В`етнам, Егіпет, Зімбабве, Кітай і іншыя, перадае радыё "Свабода".
У спіс загінуўшых патрапіў і Назар Абдулвахід ар-Радхі – карэспандэнт іракскай службы радыё "Свабода", які быў забіты ў іракскім горадзе Амара 31 траўня. Разам з калегамі ён выходзіў з мясцовага гатэля пасля прэс-канферэнцыі, калі аўтамабіля, які праязджаў побач, па журналістах быў распачаты агонь.
Ар-Радхі – вядомаму ў Іраку журналісту, які працаваў яшчэ для некалькіх выданняў і інфармагенцтваў, было 38 гадоў.
На пачатку красавіка гэтага года баявікі выкралі і забілі журналістку Хамайль Мухсін Халаф, якая таксама супрацоўнічала з радыё "Свабодны Ірак".
Варта таксама нагадаць, што ахвярай іракскіх баявікоў стаў і расейскі фотакарэспандэнт Зміцер Чабатаеў, які загінуў у траўні.