Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадстаўнік АБСЕ крытыкуе сітуацыю з свабодай слова ў Беларусі
12:57, 04/06/2007

Сітуацыя з свабодай СМІ ў Беларусі не змянілася. Пра гэта заявіў прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Міклаш Харашці 4 чэрвеня на сустрэчы з журналістамі ў Менску. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі існуе "амаль поўная манаполія дзяржавы на друк і распаўсюджванне газет, а тэлебачанне знаходзіцца цалкам пад дзяржаўным кантролем".

Ён адзначыў, што ў папярэднім дакладзе, у 2005 годзе, АБСЕ змушаная была канстатаваць нязменнае паніжэнне колькасці незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі. Па словах М.Харашці, гэта з`явілася вынікам прававых і адміністрацыйных мераў у беларускім заканадаўстве, якія былі накіраваныя на стварэнне такой сітуацыі, паведамляе БелаПАН.

На думку Харашці, закон аб СМІ выкарыстоўваецца "не па прызначэнні". "Ён абмяжоўвае дзейнасць СМІ і ўжываецца як сродак пакарання. Увесь час выкарыстоўваюцца метады рэгістрацыі і перарэгістрацыі ў рамках дадзенага закона", – падкрэсліў прадстаўнік АБСЕ. Ён адзначыў, што асноўная частка незалежнай прэсы нязменна сутыкаецца як з праблемамі друку і распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі, так і з праблемай рэгістрацыі юрыдычных адрасоў.

Харашці паведаміў, што 4 чэрвеня плануе сустрэцца з старшынёй камісіі “палаты прадстаўнікоў” па правах чалавека, нацыянальных стасунках і сродках масавай інфармацыі Юрыем Кулакоўскім для абмеркавання законапраекта аб інфарматызацыі. Ён адзначыў, што АБСЕ падрыхтавала свае каментары да дадзенага праекту. Па словах М.Харашці, законапраект носіць "абмежавальны і прадпісваючы характар". Абмежавальны ў плане ўтрымання і прадпісваючы ў плане рэгістрацыі. "Абмежавальны і прадпісваючы характар з`яўляецца сэнсам гэтага закона", – дадаў прадстаўнік АБСЕ.

Міклаш Харашці выказаў надзею, што ў беларускім заканадаўстве адбудуцца пазітыўныя змены і будуць ліквідаваныя бар`еры, якія абмяжоўваюць свабоду СМІ.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: