Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За еўрапейскую будучыню Беларусі 16:59, 04/06/2007
Каардынацыйны камітэт Еўрапейскай кааліцыі абмеркаваў планы найбліжэйшых дзеянняў кааліцыі. Таксама прынятыя наступныя рашэнні: выступіць з ініцыятывай стварэння грамадскага альянсу “За еўрапейскую будучыню Беларусі”; прапанаваць руху “За Свабоду!”, арганізацыям і асобам, якія падтрымліваюць еўрапейскі выбар нашай краіны, стварыць разам з Еўрапейскай кааліцыяй аргкамітэт альянсу; прапанаваць Аляксандру Мілінкевічу ўзначаліць гэты камітэт. Таксама прапаноўваецца падтрымаць ініцыятыву аб правядзенні ў кастрычніку гэтага года Еўрапейскага Марша.
Старшынствавалі на паседжанні Каардынацыйнага камітэта Еўрапейскай кааліцыі Уладзімір Навасяд, Павал Севярынец і Мікалай Статкевіч.
“Мы лічым, што ў Беларусі не атрымаецца пазбегнуць гістарычнага выбару паміж інкарпарацыяй у склад Расеі і інтэграцыяй у адзіную Еўропу. Занадта доўга балансаваць паміж гэтымі двума геапалітычнымі гігантамі мы не здолеем. Я выступаю за геапалітычнае партнёрства з Расеяй, але лічу, што для захавання незалежнасці Беларусі гэтае партнёрства лепш здзяйсняць знутры ЕЗ. Еўрапейскі Марш адпавядае стратэгіі, мэтам і задачам Еўрапейскай кааліцыі. Таму мы гатовыя браць актыўны ўдзел у яго падрыхтоўцы і правядзенні”, – заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 каардынатар Еўрапейскай кааліцыі, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч.