Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Больш за палову жыхароў Еўразвяза хочуць бачыць Украіну ў ЕЗ 10:17, 04/06/2007
55% жыхароў Еўрапейскага Звязу падтрымліваюць уступленне Украіны ў ЕЗ, у выпадку выканання ўсіх абавязковых умоў. Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага апытання, які распаўсюджаны ў павільёне публічных дыскусій у рамках святкавання ў Кіеве Дня Еўропы.
34% выказаліся супраць сяброўства Украіны ў ЕЗ, а астатнія (каля 10%) не вызначыліся з адказам.
З лістапада 2005 года ўзровень падтрымкі ўступлення Украіны ў ЕЗ узрос на 4%. Грамадская думка таксама стала больш выразнай, такім чынам, скарацілася колькасць тых, хто адказвае "Не ведаю".
У даследаванні адзначаецца, што асабліва добра ставіцца да перспектывы ўступлення Украіны ў ЕЗ моладзь. Так, сярод рэспандэнтаў ад 18 да 30 гадоў за гэта выказаліся 63%.
Грамадская думка ЕЗ больш добразычліва ставіцца да ідэі сяброўства ў ЕЗ Украіны (55%), чым Расеі (45%), Турэччыны (40%) або Марока (35%).
Апытанне праводзілася ў канцы снежня 2006 – у студзені 2007 года французскім даследчым інстытутам. Апытаныя метадам інтэрв`ю па рэпрэзентатыўнай выбарцы па 1000 чалавек у Нямеччыне, Гішпаніі, Францыі, Італіі, Вялікабрытаніі і Польшчы, паведамляе Карэспандэнт.net.