Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вінцук Вячорка: «Эўрапейскі Марш паяднае дэмакратычныя сілы ў дзеяньні» 13:52, 04/06/2007
«Беларусь павінна неадкладна адказаць на зычлівыя прапановы Эўрапейскага Зьвязу: выканаць 12 патрабаваньняў дэмакратызацыі і атрымаць доступ да эўрапейскіх праграмаў, прэфэрэнцыяў, інвэстыцыяў, крэдытаў, тэхналёгіяў. У кастрычніцкім Эўрапейскім Маршы «За свабоду» мы запатрабуем ад уладаў падтрымаць прапановы Эўрапейскага Зьвязу, каб уратаваць краіну ад непазьбежнага крызысу. Эўрапейскі Марш паяднае адказныя дэмакратычныя сілы ў дзеяньні, а ня ў слоўных гульнях», -- заявіў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка.
«Сацыяльна-эканамічны крызыс, на жаль, паглыбляецца, - лічыць палітык. - Улада відавочна пачынае панікаваць. Абвастраецца барацьба груповак - "сілавікоў" і "прагматыкаў": адны выпускаюць вязьняў, другія пачынаюць новыя допыты. Пачалі саджаць нафтагазавых дырэктараў. Усё гэта небясьпечна, бо пад акампанэмэнт міжклянавай барацьбы канчаткова нішчыцца прамысловы патэнцыял Беларусі ды рэшткі сацыяльнай стабільнасьці. Партыя БНФ бачыць выйсьце. Яно - у дэмакратычных рэформах, што дазволяць вызваліць творчы патэнцыял народу».