Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Затрыманы салігорскі актывіст Павал Батуеў 10:33, 05/06/2007
У Салігорску некалькі хвілінаў таму міліцыянтамі быў затрыманы моладзевы актывіст Павал Батуеў. Ён тэлефанаваў на вуліцы, калі да яго падыйшлі супрацоўнікі мясцовай міліцыі і прымусілі сесьці ў аўтамашыну.
Затым Павал быў дастаўлены ў Салігорскі РАУС, дзе яго абвінавацілі ў вывешваньні расцяжак у горадзе. Аднак пратаколу затрыманьня, па словах самога актывіста, пакуль яшчэ не прад’явілі.