Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лявон Вольскі прыедзе абараняць Гародню 16:15, 05/06/2007
На 10 чэрвеня заплянаваны новы канцэрт ў межах кампаніі «Музыкі супраць разбурэння Гародні», арганізаваны актывістамі Руху “За Свабоду”. Гэтым разам у Гродна прыедзе Лявон Вольскі (гурт «NRM»).
Перад гарадзенцамі ўжо выступалі Кася Камоцкая і Віктар Шалкевіч, якія такім чынам выказалі сваю падтрымку моладзі — абаронцам гарадзенскай гістарычнай спадчыны.
Пройдзе канцэрт Лявона Вольскага ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы а 18‑ай гадзiне (Будзёнага, 48а).