Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У гэтыя хвіліны супрацоўнікі упраўленьня КДБ па Салігорску праводзяць ператрус у кватэры мясцовага лідэра “Маладога Фронта” Івана Шылы.
Камітэтчыкі прыехалі да Івана каля дзявятай гадзіны раніцы і прад`явілі пастанову на вобшук. Міліцыянты ўжо пасьпелі канфіскаваць прыватны кампутар Івана, а такама бел-чырвона-белыя сьцягі і падпісныя аркушы кампаніі па зьмене закона аб рэлігіі.
Нагадаем, што гэта ўжо другі на працягу месяца ператрус у маладафронтаўца, паведамляе прэс-служба “Маладога Фронту”.