Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Каспараў: Падзеньне Пуціна дапаможа беларусам, падзеньне Лукашэнкі – нам 16:16, 05/06/2007
У Празе падчас канфэрэнцыі “Дэмакратыя і бясьпека” адбылася сустрэча аднаго з лідэраў беларускай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча з кіраўніком руху “Іншая Расея” Гары Каспаравым.
Пасьля сустрэчы Каспараў адказаў на пытаньне карэспандэнта «Радыё Свабода»: ці абмяркоўваліся падчас размовы супольныя дзеяньні расейскай і беларускай апазыцыі?
“Яны маюць свае праблемы, падобныя на нашыя. Як сумна жартуюць многія расейцы, “наш цягнік хутка набліжаецца да станцыі Менск”. Сапраўды, падзяліцца нэгатыўным досьведам карысна, але ў той жа час мы разумеем, што змагаемся з рознымі рэжымамі. Аднак я мяркую, што падзеньне пуцінскага рэжыму дапаможа ім, гэтак жа, як падзеньне рэжыму Лукашэнкі дапаможа нам”, -- адказаў Гары Каспараў