Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь і Літва абмяркуюць энергетычнае супрацоўніцтва
10:10, 05/06/2007

Удзельнікі Беларуска-Літоўскага эканамічнага форума, які мае быць 6–7 чэрвеня ў Друскінінкаі, абмяркуюць перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва дзвюх краін у энергетычнай сферы, паведамілі "Інтэрфаксу" ў панядзелак у прэс-службе МЗС Беларусі.

"Тэматыкай цяперашняга форума стане супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы і ўдасканаленне транзіту, у тым ліку энергетычнага", – адзначылі ў беларускім МЗС.

У прэс-службе паінфармавалі, што ў рамках форума плануецца наведванне энергетычных аб`ектаў Друскінінскайскага рэгіёна і азнаямленне з дзейнасцю прадпрыемства, якое ажыццяўляе перапрацоўку тэхнічнай драўніны і вытворчасць дрэўнага паліва. Удзельнікі форума таксама наведаюць кагенерацыйную ЦЭЦ у Вільні і азнаёмяцца з працай кампаніі, якая гадуе хуткарослыя хмызнякі для перапрацоўкі на дрэўнае паліва, паведамілі ў МЗС.

Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначаліць намеснік кіраўніка МЗС, старшыня беларускай часткі двухбаковай беларуска-літоўскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву Андрэй Еўдачэнка. З літоўскага боку ў працы форума возьмуць удзел намеснік міністра гаспадаркі, кіраўнік літоўскай часткі камісіі Вітаўтас Наудужас і прэзідэнт канфедэрацыі прамыслоўцаў Літвы Браніславас Лубіс.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: