Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Узнагарода Лукашэнкі – вымушаная мера царквы 14:32, 05/06/2007
Так лічыць старшыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павал Севярынец. “Ордэн князя Уладзімера І ступені даецца за заслугі ў духоўнай сферы вялікага масштабу. У мяне сур’ёзныя сумневы, што чалавек, які захапляецца Леніным, Сталіным гэтыя заслугі мае. Гэта вымушаная мера царквы, якой наканвана суіснаваць з гэтым рэжымам. У мяне, як у верніка, ніякіх станоўчых эмоцый гэты факт не выклікае,”– заявіў Севярынец прэс-цэнтру Хартыі’97.
Асабліва дзіўна, што ордэн Лукашэку даецца за значны ўнёсак у развіццё міжцаркоўных і міждзяржаўных стасункаў, тады як у нас апошні час, на думку Паўла Севярынца, беларускія ўлады развіваюць стасункі з мусульманскімі дзяржавамі.
Нагадаем, што сёньня ў Полацку, паводле паведаменьня БелаПАН, Александр Лукашэнка з рук Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта атрымаў вышэўшую ўзнагароду Расейскай праваслаўнай царквы для міран – Ордэн сьвятога вялікага раўнаапостальнага князя Уладзімера І ступені. Гэта ўжо другая царкоўная ўзнагарода Лукашэнкі. Ордэн беларускай праваслаўнай царквы ў гонар Кірылы Тураўскага ён атрымліваў летась.