Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Афіцыйны Менск таргуецца з Еўропай
14:23, 05/06/2007

Як стала вядома сайту Хартыі’97, 8 чэрвеня плануецца візіт намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валерыя Варанецкага ў Брусэль, падчас якога павінны адбыцца яго сустрэчы з Хельгай Шмідт, прадстаўніком кабінета Вярхоўнага камісара ЕЗ Хаўера Саланы, і службоўцамі Еўрапейскай Камісіі. Запланаванае, што падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца магчымасці паляпшэння стасункаў паміж афіцыйным Менскам і ЕЗ, здыманне абмежаванняў на кантакты з беларускімі службоўцамі, адкрыццё прадстаўніцтва ЕЗ у Менску і іншыя пытанні ўзаемаадносін беларускіх улад з Еўропай.

“Прамая сустрэча службоўцаў Еўразвяза з прадстаўніком афіцыйнага Менска Варанецкім, на мой погляд, заўчасная. Раней гаворка ішла пра тое, што такі візіт можа адбыцца пасля пэўных крокаў беларускіх улад па дэмакратызацыі палітычнай сітуацыі ў краіне для таго, каб быў прадмет для сур`ёзнай гутаркі, аднак пэўных крокаў мы пакуль не ўбачылі. Насупраць, працягваюцца арышты падчас мірных пратэстаў беларускіх дэмакратычных актывістаў, ператрусы ў іх кватэрах. Патрабаванні Еўразвяза аб вызваленні ўсіх палітвязняў і спыненні палітычных рэпрэсій таксама не выкананыя”, – каментуе прэс-цэнтру Хартыі’97 сітуацыю міжнародны каардынатар Хартыі’97, былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саннікаў.

На думку Саннікава, прадстаўнік афіцыйнага Менска, верагодней за ўсяго, паспрабуе выкарыстаць сітуацыю з палітвязнямі для гандлю з Еўразвязам.

“Маўляў, мы выпусцілі Севярынца і Статкевіча, а цяпер вы павінны пайсці на нейкія саступкі па пытаннях, якія нас цікавяць. Такія спробы павінны рашуча спыняцца еўрапейскімі дзяржавамі. Спадзяюся, прадстаўнікі ЕЗ патлумачаць гэта пры сустрэчы з Варанецкім. Хутчэй за ўсё, намесніку міністра даручаная місія дамагчыся адмены рашэння па выключэнні Беларусі з Агульнай сістэмы прэферэнцый, аднак на фоне пазбаўлення незалежных прафсаюзаў правоў і з`яўлення падкінутых лістоў, арганізаваным ФПБ, гэта выглядае вельмі дзіўна”, – адзначыў Саннікаў.

Былы намеснік міністра замежных спраў адзначае, што “беларускія ўлады настойліва спрабуюць навязваць свае правілы, замест таго, каб прызнаць агульнапрынятыя стандарты ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі”.

“Акрамя паездкі Варанецкага я б яшчэ адзначыў прыезд прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ Міклаша Харашці ў Менск. Абодва гэтыя візіты знаходзіліся ў пакеце прапаноў афіцыйнага Менска еўрапейскім структурам. Харашці падчас свайго візіту зафіксаваў пагаршэнне сітуацыі з свабодай СМІ ў Беларусі, узяў удзел у няўцямным семінары, сустрэўся з журналістамі і прадстаўнікамі “палаткі”. Такія візіты нельга назваць дзейснымі. Калі міжнародныя арганізацыі робяць крокі на сустрэчу афіцыйнаму Менску з ініцыятывы беларускіх улад, то гэтыя крокі павінны быць напоўненыя вялікім сэнсам, а не сімвалічнымі дзеяннямі, якія дазваляюць беларускаму рэжыму казаць пра паляпшэнне стасункаў з Еўропай і пры гэтым трымаць у турмах палітвязняў”, – заявіў Андрэй Саннікаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: