Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віктар Карняенка: Еўрапейскі накірунак - адзін з асноўных у дзейнасці руху «За Свабоду» 12:47, 05/06/2007
«Еўрапейскі накірунак - адзін з асноўных накірункаў стратэгіі Руху “За Свабоду”. Мы будзем аб’ядноўваць усе дэмакратычныя сілы, якія маюць праеўрапейскі накірунак, і менавіта ў дзейнасці, а не ў арганізацыйных формах. Правядзенне Еўрапейскага Маршу, запланаванага на восень 2007 года, гэта толькі адзін з накірункаў нашай дзейнасці», -- заявіў намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду” Віктар Карняенка.
«Мы шчыра вітаем любыя ініцыятывы, любое жаданне розных палітычных групаў і палітыкаў далучыцца да правядзення Еўрапейскага Маршу», - адзначыў Віктар Карняенка.