Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія і расейскія вайскоўцы сустракаюцца ў Маскве 11:57, 06/06/2007
Працоўная сустрэча прадстаўнікоў узброеных сілаў Беларусі і Расеі праходзіць у сераду ў Маскве, паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
"Удзельнікі сустрэчы абмяркоўваюць пытанні рэалізацыі Праграмы ваенна-навуковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі і Міністэрства абароны Расеі", – распавялі суразмоўцы агенцтва.
Падчас сустрэчы плануецца разгледзець некаторыя аспекты ваенна-навуковага супрацоўніцтва паміж вайсковымі ведамствамі дзвюх краін, а таксама ўзгадніць пытанні падрыхтоўкі і правядзення паседжання Ваенна-навуковага савета міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі, удакладнілі ў прэс-службе.