Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чаргінец: «Супрацоўніцтва з Еўропай павінна быць вышэйшым за ўсялякія палітычныя амбіцыі»
12:44, 06/06/2007

Супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы паміж Беларуссю і Еўрапейскім Звязам павінна развівацца, нягледзячы на палітычны складальнік у стасунках, лічыць кіраўнік камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы “савета рэспублікі” “нацыянальнага сходу” Беларусі Мікалай Чаргінец.

"Супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы павінна быць вышэйшым за ўсялякія палітычныя амбіцыі", – заявіў М.Чаргінец у Менску на паседжанні Агульнага камітэта парламенцкай структуры Цэнтральнай еўрапейскай ініцыятывы (ПСЦЕІ) па пытаннях эканомікі, на якім абмяркоўваюцца пытанні прававога рэгулявання развіцця традыцыйных і альтэрнатыўных крыніц энергіі, паведамляе “Інтэрфакс”.

Па словах кіраўніка парламенцкай камісіі, "дынаміка падвышэння кошту энерганосьбітаў, катастрафічнае скарачэнне іх запасаў дыктуюць неабходнасць больш цеснага ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў энергетычнага рынку". Пры гэтым М.Чаргінец акцэнтаваў увагу на тое, што "Беларусь забяспечвае надзейны транзіт энерганосьбітаў на еўрапейскі рынак"

М.Чаргінец адзначыў высокую зацікаўленасць Беларусі ў развіцці стасункаў з дзяржавамі – сябрамі ПСЦЕІ як у аднабаковым, так і ў шматбаковым фармаце. "Гэта рэальная магчымасць развіваць супрацоўніцтва з краінамі ПСЦЕІ, шэраг з якіх з`яўляюцца сёння сябрамі Еўразвяза як на ўзроўні выканаўчай, так і заканадаўчай улады", – сказаў М.Чаргінец.

Пры гэтым кіраўнік камісіі верхняй палаты беларускага “парламента” адзначыў, што "Беларусь аддае сабе справаздачу ў тым, што ўзрастанне ролі ЕЗ у рэгіёне ПСЦЕІ з`яўляецца непазбежным працэсам". У сувязі з гэтым, сказаў М.Чаргінец, беларускі бок выступае "за збалансаваны падыход па гэтым пытанні, і мы не хацелі б, каб ПСЦЕІ ператварыўся ў нейкі філіял Еўрапейскага Звязу".

У адказ на гэта намеснік генеральнага дырэктара Выканаўчага сакратарыята ПСЦЕІ Мікола Мелячнеўскі заявіў, што "ў такой пастаноўцы пытання змешчана мала рызыкі". "Мы (ПСЦЕІ – ІФ) дагэтуль не можам атрымаць статус назіральніка ў ЕЗ, і таму не варта баяцца, што ПСЦЕІ будзе прыдаткам Еўрапейскага Звязу", адзначыў М.Мелянеўскі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: