Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кіраўнік «Газпрома» знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане
11:05, 06/06/2007

Кіраўнік найбуйнейшай расейскай кампаніі "Газпром" Аляксей Мілер ужо некалькі дзён знаходзіцца ў шпіталі. З суботы Аляксей Мілер шпіталяваны з прычыны хваробы нырак і стан яго цяжкі, распавёў "Ведомостям" знаёмы старшыні праўлення кампаніі. Шпіталізацыя была планавай, але ўзніклі ўскладненні.

Нейкі час кіраўнік "Газпрома" павінен знаходзіцца пад наглядам лекараў, сказаў прэс-сакратар Мілера Сяргей Купрыянаў. ІТАР-ТАСС у сераду ён абвясціў, што стан Мілера паляпшаецца.

Да канца тыдня выканаўцай абавязкаў старшыні праўлення "Газпрома" прызначаны намеснік старшыні праўлення і начальнік фінансава-эканамічнага дэпартамента "Газпрома" Андрэй Круглоў, паведамляюць "Ведомости". На эканамічны форум у Санкт-Пецярбургу, які пройдзе 8–10 чэрвеня і дзе Мілер заяўлены ў якасці ўдзельніка, паедуць, як і планавалася раней, чатыры з васьмі намеснікаў старшыні.

Мілер не першы раз адсутнічае з прычыны хваробы. У 2001 годзе ў яго адсутнасць разгарэўся скандал: Пётр Радзівонаў, які яго замяняў, зацягнуў рашэнне аб выкупе допэмісіі "Сібура", і "Газпром" часова страціў над холдынгам кантроль. Тады гэта выклікала хвалю чутак пра магчымую адстаўку Мілера, але сышоў у выніку Радзівонаў.

Звычайна Мілера замяняў другі намеснік старшыні праўлення – Аляксандр Ананенкаў. У гэтай якасці ён не раз вырашаў газавыя праблемы з украінскім "Нафтагазам" у 2005 годзе, а ў 2004 годзе дамаўляўся з кіраўніцтвам Exxon аб супрацоўніцтве па праекце "Сахалін-1". Па словах Купрыянава, і Круглоў на пасады в.а. не ўпершыню.

Фінансіст Круглоў, якога лічаць чалавекам каманды Мілера, таксама шэсць гадоў прапрацаваў у мэрыі Пецярбурга. Праўда, трохі пазней за кіраўніка "Газпрома". Прыйшоў ён туды ў 1995 годзе з пасады эканаміста Dresdner Bank, а кіраваў адным з аддзелаў піцерскага камітэта па знешніх сувязях ужо пасля сходу Мілера з паста старшыні камітэта (у 1997-2001 гады). У "Газпром" Круглоў прыйшоў увесну 2002 года, атрымаўшы пасаду начальніка дэпартамента карпаратыўнага фінансавання і крэсла ў праўленні.

Адстаўка Мілера не абмяркоўваецца, запэўнілі "Ведомости" два супрацоўнікі апарата старшыні савета дырэктараў канцэрна, першага віцэ-прэм`ера Дзмітрыя Мядзведзева, а таксама службоўца Крамлю.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: